Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЖКА,
у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобна да цэбра, але меншых памераў (ёмістасць 15—20 л). Рабілі Р. з кароткіх клёпак, па форме — цыліндрычную ці крыху расшыраную ўверсе. Нярэдка мела ножкі, утвораныя трыма падоўжанымі клёпкамі. Яшчэ 2 больш доўгія клёпкі выступалі зверху і мелі адтуліны, утвараючы вушкі для пяньковай ці лыкавай почапкі. Звычайна ў Р. таўклі параную бульбу і замешвалі паўвадкі корм для свіней. У наш час амаль выйшла з ужытку.
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1943. Мал. сяржант, кулямётчык Ч. вызначыўся ў баі пры вызваленні в. Дуброва Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. 1.2.1944 з групай разведчыкаў уварваўся ў вёску, знішчыў з кулямёта больш за 70 гітлераўцаў. Паранены не пакінуў поля бою і прадаўжаў наступленне: заглушыў 2 кулямётныя кропкі ворага, знішчыў яшчэ каля 50 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расшы́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім. Вочы расшырыліся. □ І круг расшырыўся, адступілі людзі, прыціснуліся да сцен.Шамякін.[Багдан] пацягнуў яшчэ раз з усёй сілы — шчыліна крыху расшырылася, а далей вароты не ішлі, былі за нешта прывязаны.Кулакоўскі.//Спец. Павялічыцца ў аб’ёме. Газ ад награвання расшырыўся.
2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; стаць больш моцным, буйным. Завод расшырыўся. Вытворчасць расшырылася.
3. Стаць больш поўным, больш рознабаковым; паглыбіцца. Расшырылася тэматыка газеты. Кругагляд расшырыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зблі́зіцца, збліжуся, зблізішся, зблізіцца; зак.
1. Перамясціцца на больш блізкую адлегласць, наблізіцца адзін да аднаго. Машыны зблізіліся. Касмічны карабель зблізіўся з арбітальнай станцыяй.
2. Уступіць у блізкія (сяброўскія, інтымныя і пад.) адносіны з кім‑н.; стаць блізкім адзін другому. Калі дзядзька стаў калгасным пастухом, .. Алесь яшчэбольш зблізіўся з ім.Сіняўскі.Хіма, якая доўга жыла нелюдзем, пакрысе зблізілася з суседзямі, зрэдку заходзіла і да Дашынай маці.Ракітны.//перан. Блізка пазнаёміцца з чым‑н., заняцца чым‑н. Там ён яшчэбольш зблізіўся з тэхнікай і пасля дэмабілізацыі, ужо сталым камсамольцам, адразу ж падаўся вучыцца ў Магілёўскую школу механікаў МТС.«Звязда».
3. Стаць падобнымі, выявіць падабенства. Словы зблізіліся па значэнню. □ Пасля вызвалення ад польска-шляхецкага прыгнёту шляхі ўкраінскага і беларускага народаў не разышліся, а яшчэбольш зблізіліся.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглушэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца больш глухім (у 1–3 знач.). На хвіліну здалося, што наступіла цішыня, што ўсё замерла, і нібы стукат тракаў паглушэў.Мележ.Неўзаметку арэшнік скончыўся, і хлапчук апынуўся ў густым маладым ельніку. Тут дарога паглушэла яшчэбольш.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Віляць некаторы час. Джэк толькі на момант азірнуўся, прывітальна павіляў гаспадару калматыя хвастом і яшчэбольш зацята аднавіў атакі на Давіда.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ЗЯЛЁНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ»,
тэрмін, які ўзнік у 1960-я г. і абазначаў працэс укаранення новых высокаэфектыўных аграпрыёмаў і метадаў, стварэнне высокаўраджайных сартоў збожжавых (пшаніца, рыс), асабліва ў краінах т. зв. трэцяга свету. У сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва намаганні былі скіраваны на атрыманне большага аб’ёму прадуктаў харчавання з дапамогай арашэння зямель, хімізацыі і механізацыі. З 1980-х г. у некат. краінах «З.р.» забаронена, таму што размеркаванне даходаў у с.-г. сектары ў выніку «З.р.» стала яшчэбольш нераўнамерным.