ТРЫХАФІТЫ́Я [ад грэч. thrix (trichos) волас + phyton расліна], трыхафітоз,
інфекцыйная хвароба птушак, жывёл і чалавека, якая выклікаецца паразітычнымі грыбкамі з роду трыхафітон. Раней Т., які мікраспарыю, наз. «стрыгучы лішай».
У чалавека адрозніваюць паверхневую і глыбокую формы Т. Прыкметы паверхневай падобныя з прыкметамі мікраспарыі, пры глыбокай на целе і валасістай ч. галавы ўзнікаюць падобныя на нарывы балючыя ўтварэнні, бывае ўстойлівае аблысенне. Заражэнне адбываецца пры непасрэдным кантакце з хворым на Т., праз бялізну, адзенне іінш. Лячэнне тэрапеўтычнае. У жывёл да Т. найб. успрымальны маладняк буйн. раг. жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
махіна́цыя, ‑і, ж.
Несумленны спосаб дасягнення чаго‑н.; махлярства. Дзеда Талаша, не гледзячы на ўсё старанне і на розныя махінацыі, як напрыклад, арышт Панаса, ніяк не ўдаецца злавіць.Колас.Каб атрымаць прэмію, Галаўня пайшоў на махінацыю: падаў даведку, што дарогу закончылі раней тэрміну.Гроднеў.
[Ад лац. machinatio — хітрыкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́слы, ‑ая, ‑ае.
Высокага росту. [Сямён] быў такі ж, якіраней: рослы, шыракаплечы, з моцнай шыяй, з бялявым непакорным [віхром].Мележ.Ён быў самым рослым у класе — І мянушку далі яму «Тата».Блатун.// Які дасягнуў значнай вышыні, высокі (пра расліны). Рослыя ліпы і клёны Цягнуцца ўгору ля вокан.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́дзіцца, ‑водзіцца; безас.незак.
Разм.
1. Жыцца; складвацца (пра ўмовы жыцця, працы і пад.). Букрэй разгаварыўся з Панасам, распытваў яго, як паводзілася ў палякаў, што ён чуў там і бачыў.Колас.[Нахлябіч] хацеў ужо ісці далей, але Пніцкі перапыніў яго: — Ну, як вам паводзіцца?Чорны.
2. Быць прынятым. Так у нас паводзіцца. Паводзіцца здаўна.
3.Разм. Тое, што і паводзіць сябе (гл. паводзіць). Гэта сапраўды было ўсё. Цяпер .. [Алесь] не мог паводзіцца, якраней.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДО́КСА (Adoxa),
род шматгадовых травяністых раслін сям. адоксавых. Некалькі відаў (раней род лічыўся манатыпным). Растуць ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я, у гарах да альпійскага пояса. Найб. вядома адокса мускусная, або мускусніца мускусная (Adoxa moschatellina), сустракаецца па ўсёй тэр. Беларусі ў шыракалістых і мяшаных лясах, на схілах, у старых парках. Рэлікт даледавіковага часу.
Выш. 5—15 см. Карэнішча кароткае, паўзучае, белаватае. Лісце са слабым мускусным пахам (адсюль назва). Цвіце вясной адна з першых. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя або зеленавата-белыя. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі. Карані (збіраюць увосень) выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСКАЯ НУМАРА́ЦЫЯ,
спосаб запісу лікаў з дапамогай літар славянскіх алфавітаў. Выкарыстоўвалася ў Расіі якасн. да 18 ст.
Для надання літарам значэнняў лічбаў над імі ставіўся спец. знак — цітла (над кожнай літарай запісанага ліку, толькі над першай з іх ці над усім лікам). У лікаў, большых за 10, лічбы запісваліся злева направа ў парадку змяншэння дзесятковых разрадаў (часам пры запісе лікаў ад 11 да 19 адзінкі запісваліся раней 10). Для абазначэння больш высокіх разрадаў (тысяч і больш) ставіліся дадатковыя знакі.
Славянская нумарацыя: а — адпаведнасць паміж лічбамі і літарамі; б — прыклады запісаў лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жартаўлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека). Мая цвёрда верыла ў сваё шчасце і, якраней, была вясёлая, жартаўлівая.Дуброўскі.// З адценнем жарту. Жартаўлівы тон.
2. Які ўспрымаецца як жарт, робіцца не ўсур’ёз. Жартаўлівыя частушкі. Жартаўлівая размова.
3. Вясёлы, гуллівы, гарэзлівы. Чакаю, каб на твар, заліты потам, Хоць раз павеяў вецер жартаўлівы.Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
давяршэ́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. давяршаць — давяршыць.
•••
У давяршэннечаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Тое, што падроблена; падробленая рэч. Невялічкую падробку пад Пушкіна я заўважаў іраней, але глядзеў на яе як на маладое дзівацтва.Скрыган.Адсутнасць арыгінала і іншыя акалічнасці паводзілі некаторых пісьменнікаў і вучоных на думку, што твор гэты [«Слова аб палку Ігаравым»] — падробка.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)