абня́ць, абніму́, абні́меш, абні́ме і абдыму́, абды́меш, абды́ме; абня́ў, -няла́, -ло́; абнімі́ і абдымі́; абня́ты; зак., каго-што.

1. Ласкава абхапіць рукамі каго-, што-н. для выражэння сардэчных адносін.

Маці пяшчотна абняла сына.

2. Акінуць, ахапіць позіркам.

Не а. вачамі прасторы палёў.

3. перан. Акружыць з розных бакоў.

Маладыя рабіны абнялі сядзібу.

Пажар абняў сяло.

4. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).

Лясны спакой абняў душу лагодай.

◊

(Як) вокам (позіркам) абняць (разм.) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.

|| незак. абніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абдыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sowóhl:

~…, als auch…; ~…, wie (auch)… cj як…, так і…; не то́лькі…, але́ і…; і…, і…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

möglichst

1. a магчы́ма бо́льшы;

mit ~er Geschwíndigkeit з найвялі́кшай ху́ткасцю

2. adv па магчы́масці, (як то́лькі) мажлі́ва, як мага́;

in ~ kúrzer Zeit у са́мы каро́ткі тэ́рмін; як мага́ хутчэ́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стагна́ць, стагну́, сто́гнеш, сто́гне; стагні́; незак.

1. Абзывацца стогнам.

Хлопчык ціха стагнаў ад болю.

2. перан. Скардзіцца, наракаць; пакутаваць.

Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.

3. перан. Утвараць працяглыя гукі, падобныя да стогну; аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго-н.

Стогнуць у траве кулікі.

Пад цяжарам вагонаў стогнуць рэйкі.

Стогне лес ад буры.

|| наз. стагна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́рты, -ая, -ае.

1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.

У. чалавек.

Упартая барацьба.

Аказваць упартае супраціўленне.

2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.

У. як асёл.

Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).

3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.

Упартыя вочы.

4. перан. Зацяжны, непрымірымы.

Упартыя баі.

|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амафо́нія

(гр. homophonia)

шматгалосы музычны твор, у якім асноўную мелодыю выконвае толькі адзін голас, а астатнія гучаць як акампанемент.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НАУ́МЕН (ад грэч. noumenon),

тэрмін, які ў процілегласць феномену, абазначае сутнасць, што можа быць спасцігнута толькі розумам (розумаспасцігальную). Упершыню тэрмін «Н.» выкарыстаў Платон (у дыялогу «Тымей»), які разумеў пад Н. рэальнасць як яна існуе сама па сабе і прадмет абстрактных ведаў. І.​Кант (у «Крытыцы чыстага розуму») разглядаў Н. як адмоўнае праблематычнае паняцце. Н. — гэта прадмет розуму, інтэлектуальнай інтуіцыі. У «Крытыцы практычнага розуму» Кант указваў на магчымасць станоўчага спасціжэння Н. як прадмета непачуццёвага сузірання. У гэтым сэнсе Н. недаступны чалавеку, паколькі яго сузіранні, паводле Канта, могуць быць толькі пачуццёвымі. Абодва гэтыя значэнні Н. адпавядаюць у яго філасофіі розным функцыям «рэчы ў сабе».

т. 11, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІРВА́НА (санскр., літар. знікненне, згасанне),

у будызме і джайнізме канчатковае духоўнае выратаванне, якое дасягаецца асабістымі намаганнямі веруючага. Азначае найвышэйшы стан свядомасці, процілеглае сансары, калі адсутнічаюць перараджэнні і пераходы ад адной сферы сансарнага існавання да другой. Псіхалагічна стан Н. негатыўна апісваецца як адсутнасць жадання, прагі да жыцця ўвогуле, а пазітыўна — як стан дасканаласці, задаволенасці, самадастатковасці. Паводле тэорыі будызму, Н. — стан свабоды, незалежнасці, спакою, толькі чалавек можа дасягнуць Н. і стаць будай. Лічыцца, што поўнасцю дасягнуць Н. можна толькі пасля смерці, т.зв. парынірвана. У міфалогіі махаяны адрозніваюць некалькі ўзроўняў Н.

т. 11, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гно́ман

(гр. gnomon)

старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з вертыкальнага стрыжня на гарызантальнай пляцоўцы; зараз выкарыстоўваецца толькі як сонечны гадзіннік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

earth​1 [ɜ:θ] n.

1. зямля́, зямны́ шар

2. зямля́, гле́ба

3. :

♦ on earth infml (часта ў спалучэнні з why, what, who, how, where у пытаннях як выраз здзіўлення, злосці і да т.п.); How on earth did she manage that? І як толькі ёй гэта ўдалося?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)