Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРЫЕНТАВА́ННЕ,
1) вызначэнне свайго месца знаходжання адносна напрамкаў свету, арыенціраў, элементаў рэльефу, а таксама напрамкаў руху. Праводзіцца з дапамогай компаса, карты, аэраздымка. Прыблізнае арыентаванне магчыма па мясцовых арыенцірах (натуральных і штучных), па Сонцы, Месяцы, зорках, а таксама радыё-, светлавых і гукавых сігналах.
2) Арыентаванне спартыўнае — спаборніцтвы па арыентаванні і хуткім перамяшчэнні на мясцовасці з выкарыстаннем буйнамаштабнай карты і компаса. Праводзяцца ў зададзеным кірунку (неабходна якмага хутчэй прайсці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на карце парадку), на маркіраванай мясцовасці (зімой на лыжах спартсмен рухаецца па адзначанай сцяжкамі трасе і наносіць на карту кантрольныя пункты), па выбранай трасе (зададзеную колькасць кантрольных пунктаў спартсмен знаходзіць на мясцовасці ў любой паслядоўнасці, выбіраючы свабодна па азімуце шлях да кожнага з іх). На Беларусі развіваецца з 1964. Чэмпіянаты свету з 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
possible[ˈpɒsəbl]adj. магчы́мы, мажлі́вы;
if at all possible калі́ нао́гул магчы́ма;
as far as possible нако́лькі магчы́ма;
whenever possible калі́ ёсць магчы́масць, калі́ магчы́ма
♦
as quickly/soon as possibleякмага́ хутчэ́й
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жартаўлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан жартаўлівага. Сабастыян стараўся падаць свайму голасу якмага больш адценняў жартаўлівасці.Чорны.// Жартаўлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Нягледзячы на нешта нялёгкае ў сваёй душы, .. [Джулія] ахвотна паддавалася яго жартаўлівасці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРАКЕ́Т (англ. і франц. croquet ад франц. crochet кручок),
гульня спарт. тыпу, у якой гульцы ўдарамі драўлянага малатка імкнуцца якмага хутчэй правесці свой шар праз шэраг драцяных варот да калка праціўніка і вярнуць яго назад да свайго калка. Вядомы ў Францыі з 17 ст., з 19 ст. пашыраны ў многіх краінах пераважна для адпачынку і забавы. Гуляюць на роўнай земляной або падстрыжанай травяной пляцоўцы памерам 24—90 × 13,5—45 м. Для гульні патрэбны 8 драўляных шароў дыям. 8,28 см, 2 калкі, 10 варот (прыблізна 25 × 25 см) і малаткі з ручкай да 1 м. У канцы 19 ст. склалася разнавіднасць К. — рокі (гульня на глінянай пляцоўцы 18 × 9 м з уманціраванымі ў грунт варотамі, стойкі якіх на 2,54 см шырэйшыя за дыяметр шара). У 1904 рокі ўключаны ў праграму Алімп. гульняў. Ад К. ўзнік більярд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІ-ФУТБО́Л,
спартыўная камандная гульня з мячом. Гуляюць 2 каманды па 5 чалавек, у т. л. варатар. Мэта камандаў — забіць якмага больш мячоў у вароты саперніка. Працягласць гульні — 2 таймы па 20 мін «чыстага часу». Гульня ідзе на пляцоўцы даўж. 24—42 м і шыр. 14—22 м. Пакрыццё пляцоўкі пад адкрытым небам — земляны грунт, дзёран, сінт. дыван, у памяшканні — сінт. ці драўлянае. Памеры варот 3 × 2 м.
У Еўропе пачаў развівацца ў Аўстрыі (1958). З 1980-х г. пашырыўся ў Бельгіі, Бразіліі, Венгрыі, ЗША, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Расіі і інш. Першы чэмпіён Еўропы — каманда Іспаніі (1996, г. Кордава, Іспанія), першы чэмпіён свету — каманда Бразіліі (1996, Нідэрланды).
На Беларусі папулярны з канца 1980-х г. Створаны 2 лігі. Першы чэмпіянат рэспублікі адбыўся ў 1990, гульні на Кубак Беларусі праводзяцца з 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паце́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі. У засені было халаднавата. Віцька пацепваўся, стараўся якмага глыбей засунуць у кішэні рукі.Асіпенка.[Ласяняты] дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
best3[best]adv.
1. (найвыш. ст. адwell) лепш за ўсё, найле́пш, найбо́льш, больш за ўсё;
best of all найле́пш, больш за ўсё;
Do as you think best. Рабі так, як лічыш (лепшым).
♦ We’ll try as best we can. Мы будзем імкнуцца зрабіць якмага лепш.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прытьж., разг. спрыт, род. спры́ту м.;
отку́да у него́ така́я прыть? адку́ль у яго́ такі́ спрыт?;
◊
во всю прыть з усі́х сіл, якмага́, як вы́сцігнуць (бе́гчы, імча́цца і да таго́ падо́бнае).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Патрабаваць ад каго‑н. што‑н. выканаць; ускласці на каго‑н. якія‑н. абавязкі. [Страмілін:] Я прапаную абавязаць галоўнага інжынера прыняць усе захады, каб канструкцыя была палепшана якмага хутчэй!Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)