ІЕРО́ГЛІФ (ад грэч. hieros свяшчэнны + glyphē тое, што выразана),
пісьмовы знак у некаторых відах ідэаграфічнага пісьма, якімае выгляд якога-н. аб’екта (чалавека, жывёлы, прадмета). Служыць для абазначэння асобных слоў і паняццяў, часам І. можа быць і фанетычным сімвалам (абазначаць склады і асобныя гукі). І. выкарыстоўваліся ў егіп. пісьме з 4-га тыс. да н.э. Вядома каля 5 тыс.егіп. І., аднак у кожную эпоху ўжывалася каля 700—800 знакаў.
Сярод егіп. І. адрозніваліся аднакансанантныя (абазначалі зычныя гукі егіп. мовы), двух-, трохкансанантныя (для фанет. перадачы марфем), ідэаграмы (для абазначэння цэлых слоў), дэтэрмінатывы (дапаможныя ідэаграфічныя знакі для ўдакладнення значэння слоў).
І. называюць таксама знакі стараж. (2-е тыс. да н.э.) і сучаснага кітайскага пісьма, выяўл. разнавіднасці хецкага пісьма (2—1-е тыс. да н.э.), японскага пісьма і інш.
Літ.:
Шампольон Ж.Ф. О египетском иероглифическом алфавите: Пер. с фр. [М.], 1950;
Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ.М., 1963;
Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. М., 1965;
Павленко Н.А. История письма 2 изд. Мн., 1987.
Да арт.Іерогліф. Іерагліфічны надпіс на сцяне грабніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pertain
[pərˈteɪn]
v.
1) нале́жаць да чаго́, быць далу́чаным да чаго́
We own the house and the land pertaining to it — Мы ма́ем дом і зямлю́, што да яго́ нале́жыць
2) мець дачыне́ньне да чаго́
pertaining to school — які́ма́е дачыне́ньне да шко́лы
3) быць адпаве́дным чаму́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
машта́бны, ‑ая, ‑ае.
1.Якімае адносіны да маштабу (у 1 знач.). Маштабная лінейка.
2.перан. Вялікага размаху, ахопу, значэння. Маштабныя планы. Маштабнае мысленне. □ Вядома, і сатырычны вобраз павінен быць маштабным, а не легкаважным ці проста па-фельетоннаму дасціпным.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.
2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік.//Якімае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.
[Лац. irrationalis — неразумны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прича́стныйII(имеющий отношение)які́ (што) ма́е дачыне́нне (да каго, да чаго), які́ (што) прычыня́ецца (да каго, да чаго); заме́шаны (у чым); звя́заны (з чым);
быть прича́стным к иску́сству мець дачыне́нне (прычыня́цца) да маста́цтва;
быть прича́стным к де́лубыць заме́шаным у спра́ве;
быть прича́стным к чему́-л. мець дачыне́нне (прычыня́цца) да чаго́-небудзь;
он к ним не прича́стен ён з і́мі не звя́заны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прынале́жны, ‑ая, ‑ае.
1.Які належыць да чаго‑н., уваходзіць у склад чаго‑н.; якімае адносіны да чаго‑н. Быць прыналежным да арганізацыі. Людзі, прыналежныя да мастацтва. □ Я сядзеў, і думкі цяклі ў галаве маёй. Думкі аб стагоддзях, якім я .. цяпер быў прыналежны.Караткевіч.
2. У граматыцы — які выражае прыналежнасць да каго‑, чаго‑н. Прыналежны займеннік. Прыналежны прыметнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ўны, -ая, -ае.
1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.
Роўная мясцовасць.
Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.
2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).
Роўныя сілы.
На роўных пачатках.
Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).
3. Раўнамерны, спакойны.
Р. пульс.
Роўна (прысл.) дыхаць.
Р. голас.
4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.
Роўнае жыццё.
Р. характар.
5. Цалкам аднолькавы па велічыні.
Роўныя долі.
6.Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).
Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.
○
Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́кавы, ‑ая, ‑ае.
1.Якімае адносіны да маку. Макавае зярнятка.// Зроблены, прыгатаваны з маку, з макам. Макавы пернік,
2.узнач.наз.ма́кавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца мак, чыстацел і інш.
•••
Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не былогл.быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́правіць ’зрабіць правільным, ліквідаваць недахопы; адправіць, накіраваць, падрыхтаваць у дарогу’ (БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Рус.вы́править, укр.ви́правити, польск.wyprawić ’адправіць, сабраць (у дарогу)’, славац.vypraviť ’тс’. Ад правіць у яго першапачатковым значэнні ’рабіць прамым’ (параўн. рус.править), якое ў сваю чаргу ад правы ’якімаебыць’ (Шанскі, 1, В, 229). Сюды ж, відавочна, вы́правытыся ’здохнуць, выпруціцца’ (З нар. сл.), г. зн. ’зрабіцца прамым’; у семантычных адносінах параўн. выпруціцца, апруцянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАГЛЫНА́ННЕ СВЯТЛА́,
змяншэнне інтэнсіўнасці аптычнага выпрамянення (святла) пры праходжанні яго праз рэчыва.
Апісваецца Бугера-Ламберта-Бэра законам, які выконваецца пры адносна невял. інтэнсіўнасцях святла. Залежнасць каэфіцыента паглынання рэчыва ад даўжыні хвалі святла наз. спектрам паглынання (гл.Спектры аптычныя). Спектр паглынання адасобленых атамаў (напр., разрэджаных газаў) складаецца з вузкіх ліній, якія адпавядаюць частотам уласных ваганняў электронаў у атамах. Малекулярны спектр вызначаецца ваганнямі атамаў у малекулах і складаецца са значна больш шырокіх абласцей даўжынь хваль з істотным П.с. (палос паглынання). П.с. ў цвёрдых целах характарызуецца шырокімі абласцямі паглынання і вял. значэннем каэфіцыента паглынання. У светлавых пучках вял. інтэнсіўнасці закон Бугера—Ламберта—Бэра П.с. парушаецца (нелінейнае П.с.), што абумоўлена вял. доляй паглынальных часціц ва ўзбуджаным стане, не здольных паглынаць святло. Калі ў паглынальным асяроддзі створана інверсія заселенасці (гл.Актыўнае асяроддзе), то кожны фатон зыходнага патоку святла мае большую імавернасць выклікаць выпрамяненне такога ж фатона, чым быць паглынутым самому (гл.Вымушанае выпрамяненне). На гэтым заснаваны прынцып работы квантавых генератараў і квантавых узмацняльнікаў. Працэс П.с. выкарыстоўваецца ў розных галінах навукі і тэхнікі, на ім заснаваны многія метады колькаснага і якаснага хім. аналізу, напр., абсарбцыйны спектральны аналіз, спектрафотаметрыя, колераметрыя.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в современную оптику: Квантовая теория взаимодействия света и вещества. Мн., 1990.