БЕЛЬЦЮКО́Ў (Сяргей Пятровіч) (н. 26.11.1956, пас. Балбасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1980, клас фп. Р.Шаршэўскага; 1987, клас кампазіцыі Я.Глебава). У 1982—89 заг. муз. часткі Бел. т-ра юнага гледача. Працуе ў розных муз. жанрах і стылявых кірунках (ад класіка-рамантычных да сучасна-авангардных). Сярод твораў: кантаты «Начны матылёк», «Святло сонца», для хору а капэла «Вандроўнікі», «Забыты Богам край» (1987—95); «Усяночная», містэрыя «Благаславі нас, Божа» (1995, з А.Залётневым); З сімфоніі: 1-я «Гравюры» (1990), 2-я «Са званамі» (1994), 3-я (1995); Канцэрт для габоя і камернага арк.; «Капрычыо» для флейты і камернага арк.; «Сумнае прынашэнне Моцарту» для флейты, фп. і струннага арк.; камерна-інстр. творы («Стронцый-90», «Музыка для габоя і магнітнай стужкі»); рамансы на вершы М.Багдановіча і Б.Ахмадулінай; музыка да кінафільмаў «Францыск Скарына», «Тутэйшыя», «Язэп Драздовіч», «Полацкая жамчужына» і інш. і драм. спектакляў (больш за 30).
Э.А.Алейнікава.
т. 3, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́ЦКІ (Андрэй Рыгоравіч) (парт. псеўд. Лёкса, Хвастоў, літ. псеўд. Язэп Пралеска; 2.5.1897, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 17.5.1934),
дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, літаратар. Скончыў Камуніст. ун-т Беларусі (1931). З 1916 у арміі, з 1919 у Чырв. Арміі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. На 2-й канферэнцыі КПЗБ (1924) выбраны чл. ЦК. У пач. 1925 актыўна падтрымліваў сэцэсію. У сак. 1928 па даручэнні ЦК КПЗБ разам з С.А.Клінцэвічам удзельнічаў у ліквідацыі ў Вільні М.І.Гурына-Маразоўскага. Тройчы (1920, 1922, 1925) быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў турму. У час знаходжання ў БССР працаваў у Гістпарце пры ЦК КП(б)Б, заг. сектара друку ЦК КП(б)Б, в.а. рэдактара газ. «Савецкая Беларусь». У 1933 арыштаваны па справе «Беларускі нацыянальны цэнтр», у 1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
Паноў трэба знішчаць гуртам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1932.
М.М.Клімовіч, У.М.Міхнюк.
т. 8, с. 32
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ШАЦЬ (Язэп) (28.7.1890, в. Рушчаны, Віленшчына — 15.2.1958),
бел. рэліг. і культ.-асв. дзеяч. Д-р філасофіі і тэалогіі. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1913). Вучыўся ў Грыгарыянскім ун-це ў Рыме (1913—19), папскім Усх. ін-це (1919—21) і ў Collegium Germanicum. Пасвячоны ў святары ў 1917 у Рыме. Пасля вяртання на радзіму ў 1921 вікарый-кааператар у Гродне, потым праф. філасофіі і апалагетыкі Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі, выкладаў патрыстыку ў Віленскім ун-це імя С.Баторыя і Закон Божы ў Віленскай бел. гімназіі. Прымаў удзел у зах.-бел. нац.-рэліг. жыцці. У складзе бел. дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Уніяцкага кангрэса ў Велеградзе (Чэхаславакія, 1927). Член рэдкалегіі час. «Хрысціянская думка». У 1938 выехаў у Паўн. Амерыку, дзе ўступіў у ордэн бенедыкцінцаў у абацтве св. Пракопа (каля Чыкага). Аўтар рэліг. і навук. кніг — «З хрысціянскай апалагетыкі», «Святыя», «Кароткі катэхізіс для беларусаў-католікаў».
Літ.:
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны Мн.;
Мюнхен, 1999.
Ю.Гарбінскі.
т. 14, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́РЧАНКА (Іван Васілевіч) (н. 2.4.1962, в. Маліноўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, гісторык. Д-р філал. н. (2000). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1983). З 1988 працуе ў Ін-це л-ры Нац. АН Беларусі. Даследуе гісторыю і тэорыю л-ры, гісторыю і філас. думку Беларусі, культурнае ўзаемадзеянне еўрапейскіх народаў перыяду Рэнесансу, Рэфармацыі і барока, праблемы дзяржаўнасці і адукацыі. Аўтар прац: «Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст.», «Астафей Валовіч», «Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега» (усе 1992), «Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар» (1993), «Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі» (1994), «Хрысціянскі катэхізіс у кніжна-пісьмовай культуры ўсходніх славян эпохі Адраджэння і барока» (1998) і інш., навукова-папулярных артыкулаў пра Ф.Скарыну, Міколу Гусоўскага, І.Пацея, А.Рымшу, С.Косава, Кірылу Тураўскага, М.Сматрыцкага, М.Радзівіла Чорнага і інш. Працы С. вылучаюцца багаццем фактычнага матэрыялу, грунтоўнасцю навук. аналізу.
Тв.:
Aurea mediocritas: Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. Мн., 1998.
І.У.Саламевіч.
т. 14, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зглумі́цца, зглуміцца; зак.
Разм. Папсавацца, страціцца без карысці. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні, такі быў доўгі. І зерне ў ім было буйное, жоўтае. Колькі ж хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш жыта! Асіпенка. Зразумела, не кажу Пра сваё тут гора, Што мука мая ў дзяжы Зглуміцца, вядома... Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.
1. што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі. Асіпенка.
2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даво́дзіцца 1, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Незак. да давесціся.
2. каму. Быць кім‑н. каму‑н. (пра сваяцтва). Маёр Платон Лагода даводзіўся Івану Воранаву стрыечным братам. Васілевіч. Слава .. дакладна ведае, што Язэп Васільевіч даводзіцца яму прадзедам. Жычка.
3. Зал. да даводзіць 1.
даво́дзіцца 2, ‑водзіцца; незак.
Зал. да даводзіць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́тласць 1, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан светлага. Светласць валасоў. □ У краі пагоркаў пясчаных Сэрцам радня не счарсцвелы, Трымае яна ў пашане Светласць бярозы белай. Жычка.
све́тласць 2, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых уладарных асоб і князёў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, яе, іх). [Палкоўнік:] — Бачыш, ніякая маскіроўка не памагла, Язэп Францавіч... Так, здаецца, велічаюць вашу светласць? Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАМАНЕ́ЎСКІ (Даманоўскі) Язэп
(2-я пал. 16 ст. — 1-я пал. 17 ст.),
бел. мысліцель і гуманіст, паэт эпохі позняга Адраджэння і барока. Сын Ф.Даманеўскага. З пазіцый сацыніянства (гл. Сацыніяне) удзельнічаў у 1594 у Навагрудку ў дыспуце з філосафам-схаластам М.Сміглецкім пра спрадвечнасць Хрыста. У канцы 1590-х г. схіляўся да атэізму, адмаўляў бессмяротнасць душы, існаванне замагільнага свету, за што быў выключаны з сацыніянскай абшчыны. Займаўся паэт. творчасцю, пісаў на польск. і лац. мовах. Свае філас.-этычныя погляды адлюстраваў у вершаваных творах «Жыццё сельскае і гарадское», «Перасцярога і заахвочванне тым, хто многа гаворыць і думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы», «Афарызмы Саламона ў паэтычным выкладанні» і інш. (1620—23). Апяваў працавітасць, памяркоўнасць, сумленнасць, імкненне да ведаў, чалавечы розум. Ідэалізаваў вясковае жыццё як увасабленне «натуральнага стану» чалавека. Каларытна апісаў жыццё бел. горада пач. 17 ст.
Літ.:
Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.
С.А.Падокшын.
т. 6, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СМАНІС ((Osmanis) Язэп) (н. 11.7.1932, хутар Мікіцішкі Даўгаўпілскага р-на, Латвія),
латышскі паэт. Засл. дз. культ. Польшчы (1970). Засл. дз. культ. Латвіі (1982). Канд. філал. н. (1978). Скончыў Латвійскі ун-т (1956). Друкуецца з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Крокі» (1966), «Заснежаная галінка» (1972), «Рагоз» (1974), «З лёгкім парам» (1981), «Чырвоныя доўгія, доўгія ружы» (1982), «Шэпт і вецер» (1985), «Што маеш, тое і маеш» (1988) і інш. Даследуе сучасную лат. (манаграфія «Камень сонца», 1977) і бел. дзіцячую л-ру. Складальнік кніг вершаў, апавяданняў, казак лат. пісьменнікаў на бел. мове («Песня Даўгавы», 1986, з С.Панізнікам). Піша для дзяцей. Пераклаў на лат. мову кн. вершаў Э.Агняцвет «Залатыя рукі» (1960), асобныя творы П.Броўкі, А.Вольскага, С.Гаўрусёва, А.Грачанікава, К.Кірэенкі, А.Русецкага, Панізніка, А.Пысіна. На бел. мову творы О. пераклалі Э.Агняцвет, В.Вітка, Грачанікаў, В.Лукша, Панізнік, У.Скарынкін.
Тв.:
Бел. пер. — Сабака з рагаткай. Мн., 1976;
Рус. пер. — Носик-курносик. Рига, 1967;
Волшебник. Рига, 1978;
Аистенок. М., 1982.
С.С.Панізнік.
т. 11, с. 454
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)