diet​1 [ˈdaɪət] n.

1. яда́, стол

2. дые́та;

She is on a diet. Яна на дыеце;

go on a diet се́сці на дые́ту;

keep to a diet трыма́цца дые́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

патра́ва, ‑ы, ж.

1. Знішчэнне, псаванне травы, пасеваў і пад. жывёлай. [Павал:] — Вы думаеце, калі я не ўспеў прыбраць усяго свайго аўса, калі я трохі запазніўся з аўсом, дык думаеце, я так і пакінуў на патраву вашым коням, каб вы іх павывалаквалі!? Чорны.

2. Абл. Страва, яда. Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лудзень, ‑дня, м.

1. Тое, што і абед. Сёння на світанні Піліпка зайшоў у хату, каб паснедаць і ўзяць торбачку з полуднем. Навуменка. Абедзенная пара даўно ўжо прайшла, але .. [Алесь] забыў пра полудзень. Чарнышэвіч.

2. Сярэдзіна дня; поўдзень. — Ну, то ўставай, ды будзем абедаць; ужо, бачыш, за полудзень мінула. Гартны.

3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай; падвячорак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сне́данне, ‑я, н.

Ранішняя яда. Маці за снеданнем некалькі разоў спрабавала ўшчаць гаворку, але бацька маўчаў. Гурскі. Увесь гэты дзень, за выключэннем перапынку на снеданне і абед,.. быў прызначан агляду калгаснай гаспадаркі. Колас. // Ежа, прызначаная для ранішняй яды. У белыя торбачкі [касцы] ўлажылі прыгатаванае жонкамі і мацеркамі снеданне. Гартны. Базыль, знайшоўшы на стале снеданне, уплятаў яго, аж сківіцы трашчалі... Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ная́дна (наядно) ’дакучліва, надрыўна’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, суадносіцца з недаесці, надаядаць ’дакучаць, назаляць’ (гл.), што да есці, яда, параўн. пераядаць душу ’надакучаць’ рус. наядный ’надаедлівы’. Магчыма сувязь з яд ’атрута’, параўн. асабліва балг. яд ’смутак, пакута; злосць’, макед. яд ’тс’, серб. najaduTu ’апрыкраць, раззлаваць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус. жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск. żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац. žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьrati — жэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сыть​I уст., прост.

1. (состояние сытого) сыць, -ці ж.;

2. (сытность) сы́тнасць, -ці ж.;

3. (пища) сыць, -ці ж., яда́, род. яды́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Куцця́ ’ўрачыстая вячэра напярэдадні каляд’, ’традыцыйная абрадавая яда’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Шатал., Яруш., Бяльк., Сержп. Пр., Шн., Мал., Сцяшк., Гарэц., Вешт., Федар., Маш.). Укр. кутя, рус. кутья, ст.-рус. кутья, ст.-слав. коуциꙗ ’тс’. Запазычана са ст.-грэч. κουκκιά ’бабы’ (Фасмер, 2, 435).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́відась ’навіна; незвычайная, апетытная смачная яда з новага ўраджаю; незвычайнае дзіва, цуд’ (пух., З нар. сл.). Ад невідины ’нябачны’: Невиданое и нечуваное дзиво! (Нас.), да відаць ’бачыць’; заканчэнне слова пад уплывам назоўнікаў на ‑сць тыпу нёвесь (< *не‑весць), параўн. невідаль ’дзіва, навіна’, невідиліца ’дзіўная рэч’ ад невідилы ’дзіўны; нябачаны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзявя́цера, дзевяцяры́х, дзевяцяры́м, дзевяцяры́мі, ліч. зб.

Дзевяць.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

Д. салдат.

Засталося д. калег;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Нас было д.;

в) з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць маладых істот.

Д. дзяцей.

Д. парасят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

Д. калёс.

Д. сутак;

д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Д. туфель.

Д. шкарпэтак;

е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Сустрэць дзевяцярых.

Яда на дзевяцярых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)