у грэчаскай міфалогіі пачварная 9-галовая змяя, якая жыла ў Лернейскім балоце на п-ве Пелапанес, параджэнне пачвар Тыфона і Яхідны. Ядавітае дыханне гідры знішчала ўсё жывое. Лічылася непераможнай, бо на месцы адсечанай галавы ў яе вырасталі 2 новыя. Паводле міфа, Геракл з дапамогай пляменніка Іалая стаў прыпальваць абрубкі шыі і забіў гідру, а яе жоўць і кроў выкарыстоўваў як смяротны яд для стрэл.
Пазбавіць магчымасці прынесці шкоду; зрабіць бясшкодным. Абясшкодзіць міну. Абясшкодзіць яд. Абясшкодзіць рэцыдывіста. □ Чалавек прасіў праверыць, ці абясшкодзілі тую бомбу, бо яна можа нарабіць вялікай бяды.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мыш’я́к ’хімічны элемент Arsenicum’, мышша́к ’тс’ (Нас.), мыша́к (Бяльк.). З рус.мышьяк, якое першапачаткова абазначала ’мышыны яд’. Параўн. мыша́к1 ’мышыны гарошак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hemlock
[ˈhemlɑ:k]
n.
1) аме́жнік -у m. (атру́тная расьлі́на)
2) ядабо́ лек (асабл. супако́йвальны) з аме́жніку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тру́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трупа. Трупны яд. Трупны пах.// Уласцівы трупу, такі, як у трупа. Ліловае святло з-за штор рабіла твар шэфа трупным.Караткевіч.// Які жыве на трупах. Трупная муха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАБАЗІ́Н, α-піперыдзіл-β-пірыдзін (CHN),
арганічнае рэчыва класа алкалоідаў. Бясколерны алей, які цямнее на паветры: tкіп 276 °C; добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках; дае шчолачную рэакцыю. Выяўлены сав. хімікам А.П.Арэхавым (1929) у сярэднеазіяцкім анабазісе бязлістым (Anabasis aphylla). У невял. колькасці ёсць у тытуні. Як і яго ізамер нікацін, анабазін моцны гангліянарны яд. Выкарыстоўваецца супраць шкоднікаў раслін; сродак ад стрыгучага лішая, вашывасці с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТАМО́РДНІКІ (Agkistrodon),
род змей сям. ямкагаловых. 14 відаў. Пашыраны ў Азіі, Паўн. і Цэнтр. Амерыцы. Жывуць пераважна ў сухіх месцах, некат. звязаны з вадой.
Даўж. да 1,6 м. Афарбоўка стракатая. На пярэдняверхнім баку галавы некат. шчыткі павялічаны (адсюль назва). Яйцажывародныя, нараджаюць 2—12 дзіцянят. Кормяцца жабамі, грызунамі, яшчаркамі, беспазваночнымі. Укус Ш. балючы, але не смяротны. У некат. краінах спажываюць у ежу. Яд выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мышабой ’боцікі, Aconitum L.’ (віц., Кіс.), як і маг.ваўкабойнік ’тс’ (Кіс.), з’яўляецца калькай нейкай іншай назвы (параўн., напрыклад, іншыя слав. не зусім зразумелыя назвы: чэш.ornej, oman, польск.omięg, omieg, славац.omich і ст.-польск.omiąg ’яд’; чэш.nalep, славен.nalep, харв.nalijep і ст.-чэш.nalep ’яд, якім націралі вострыя канцы стрэл’). Параўн. таксама чэш.olei (psi) тог < ням.Wolfs- або Hundsgift для Aconitum vulparia. Яд расліны выкарыстоўваўся наступным чынам: расліну сушылі, таўклі, пасыпалі ёю сырое мяса і раскідвалі яго па лесе, у полі. Існавала павер’е, што ваўкі, лісы, мышы, з’ядаючы гэта мяса, здыхалі. Параўн. яшчэ чэш.мар.mordovnik, якое да mordovati ’мардаваць’ (Махэк, Jména, 45–47).