Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
транса́кцыя
(лац. transactio = здзелка)
1) дагавор (палітычны, юрыдычны), які суправаджаецца ўзаемнымі ўступкамі;
2) банкаўская аперацыя, перавод грашовых сродкаў (у т.л. за мяжу) для якіх-н. мэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
УСЫНАЎЛЕ́ННЕ (УДАЧАРЭ́ННЕ) ДЗЯЦЕ́Й,
юрыдычны акт, паводле якога паміж усыноўленым дзіцем і яго ўсынавіцелем устанаўліваюцца прававыя (асабістыя і маёмасныя) адносіны, аналагічныя адносінам паміж бацькамі і роднымі дзецьмі; адзін з інстытутаў сямейнага права. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і такі акт дапускаецца ў адносінах непаўналетніх дзяцей і толькі ў іх інтарэсах. Усынаўленню падлягаюць дзеці, адзіны (адзін) або абодва бацькі якіх: памерлі; пазбаўлены бацькоўскіх правоў; далі згоду на ўсынаўленне дзіцяці; прызнаны ў суд. парадку недзеяздольнымі, адсутнымі без вестак або памерлымі; невядомыя. Разгляд спраў аб усынаўленні праводзіцца судом па правілах грамадз. працэсуальнага заканадаўства з абавязковым удзелам усынавіцеляў, органаў апекі і папячыцельства, пракурора, а па справах аб міжнар. усынаўленні — і з удзелам Нац. цэнтра ўсынаўлення. Усынаўленне падлягае дзярж. рэгістрацыі ў органах ЗАГСа. Для усынаўлення дзіцяці, якое дасягнула 10 гадоў, неабходна і яго згода. Тайна ўсынаўлення ахоўваецца законам. Адмена ўсынаўлення адбываецца ў суд. парадку. Пытанні, што ўзнікаюць пры ўсынаўленні, рэгламентуюцца сямейным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
réchtlich
1.a
1) зако́нны
2) прававы́, юрыды́чны
2.adv
1) юрыды́чна, з пу́нкту по́гляду пра́ва
2) сумле́нна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТРЭ́ЦЯЯ УСТА́ЎНАЯ ГРА́МАТА,
юрыдычны і паліт. акт, прыняты Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (Радай БНР) 25.3.1918 у Мінску пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Прынята па ініцыятыве прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады на чале з А.І.Луцкевічам большасцю галасоў. Пры галасаванні ўстрымаліся прадстаўнікі Аб’яднанай яўр.сацыяліст. рабочай партыі, ЯСДРП (Паалей Цыёна) і рас. сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Земская фракцыя выйшла з Рады БНР. Трэцяй Устаўнай граматай Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнаю і вольнаю дзяржавай, скасоўваліся старыя дзярж. сувязі; Народнаму сакратарыяту Беларусі даручалася прапанаваць усім зацікаўленым бакам перагледзець тую частку Брэсцкага міру 1918, што датычыла Беларусі, самастойна падпісаць мірны дагавор з дзяржавамі, якія ваявалі. Аб будучых дзярж. сувязях павінны былі вырашыць самі народы Беларусі ў асобе Устаноўчага сойма. Называліся канкрэтныя тэрыторыі, якія павінны ўвайсці ў склад БНР: Магілёўшчына, бел. часткі Міншчыны і Віцебшчыны, Гродзеншчыны (з гарадамі Гродна і Беласток), Віленшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губ., заселеных беларусамі (меліся на ўвазе Сувалкаўская і Ковенская губ.). У грамаце пацвярджаліся правы і свабоды грамадзян, гарантаваныя Другой Устаўнай граматай.
А.М.Сідарэвіч.
Трэцяя Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГІ́Р Васіль Фёдаравіч (н. 8.9.1924, в. Лешня Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1971), праф. (1973). Засл. юрыст Беларусі (1971). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1949) і працаваў у ім з 1952. З 1954 у БДУ (у 1971—91 заг. кафедры, адначасова ў 1973—83 дэкан ф-та). Навук. працы па праблемах грамадз., жыллёвага і сямейнага права, права інтэлектуальнай і прамысл. уласнасці. Адзін з аўтараў і адказны навук. рэдактар кніг «Грамадзянскае права БССР» (т. 1—3, 1975—78), «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992), «Каментарый да Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (т. 1—3, 2003), падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі і Грамадз. кодэксу Рэспублікі Беларусь, шэрагу інш.заканад. актаў.
Тв.:
Советское жилищное право. Ч. 1—3. Мн., 1960—64;
Жилищное право. 2 изд. Мн., 1986;
Советское семейное право. Мн., 1989 (у сааўт);
Новый Гражданский кодекс Республики Беларусь: Общий обзор. Мн., 1999;
Физические и юридические лица как субъекты гражданского права. Мн., 2000;
Гражданское право. Ч. 1—2. Мн., 2000—02 (у сааўт.);
Договор найма жилого помещения: По новому жилищному законодательству. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ЗЕНЬ Рафал (27.6.1804, б. маёнтак Бортнікі, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 20.5.1881),
бел. скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе базыльян у мяст. Вольна (Навагрудскі пав.), пасля вучэння ў езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на юрыдычныф-т Віленскага ун-та, адначасова наведваў Віленскую маст. школу, вучыўся ў Я.Рустэма і К.Ельскага. Пасля сканчэння ун-та ў 1826—29 працаваў у Мін-ве ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў свой маёнтак, дзе стварыў некалькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных характарыстык (партрэты Марылі, Францішкі і Міхаіла Верашчакаў). Выканаў 57 медальёнаў, у т. л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люцыяна, Браніслава Слізняў, барэльефы і медальёны Т.Зана, Я.Чачота, А.Э.Адынца, А.Міцкевіча, К. і Я. Тышкевічаў, А.Храптовіча, Г.Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выкарыстанне традыцый класіцызму і рамантызму. Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гасп. пабудоў.
А.К.Лявонава.
Р.Слізень. Медальён з выявай Т.Зана. 1-я пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
транса́кцыя
(лац. transactio = здзелка)
1) дагавор (палітычны, юрыдычны), які суправаджаецца ўзаемнымі ўступкамі;
2) банкаўская аперацыя, перавод грашовых сродкаў (у тым ліку за мяжу) для якіх-н. мэт.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
fakultet, ~u
м. факультэт;
fakultet prawny — юрыдычны факультэт;
robić drugi fakultet — атрымліваць другую вышэйшую адукацыю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
На́вязка ’нешта навязанае’: навязкі навязваць (Л. Калюга), ’загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы’ (дзярж., Нар. сл.), ст.-бел.навязка, навезка, навеска (1444 г.) ’барыш, прыбытак; штраф’ (Гарб.): за шестеро коней no рублю грошей платити з навезкою. Да вязаць, першапачаткова ’тое, што прывязвалася’, у тым ліку пры ўзважванні ці вымярэнні — ’адрэзаная частка, якая прымацоўвалася да цэлага, каб не згубілася; даважка’, пазней ’дадатак звыш пэўнай меры’, ’прыбытак’, ’штраф’; старабеларускі юрыдычны тэрмін Булыка (Лекс. запазыч., 84) лічыць запазычаннем са ст.-польск.nawiązka ’тс’, што ў святле прыведзеных вышэй меркаванняў патрабуе дадатковай аргументацыі.