Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНАЕ МАДЭЛІ́РАВАННЕ,
устанаўленне стат. заканамернасцей з дапамогай лагічных канструкцый, фармальных ураўненняў або іх сістэм. Грунтуецца на шматлікіх назіраннях за працэсамі, з’явамі, аб’ектамі. Сярод стат. мадэлей вылучаюць эканаметрычныя (разнавіднасць эканоміка-статыстычных), якія будуюцца на аснове метадаў матэматычнай статыстыкі. Гэтыя мадэлі шырока выкарыстоўваюцца пры вывучэнні суадносін вынікаў вытв. дзейнасці і затрачаных прац. і матэр. рэсурсаў, рыначнага попыту і інш.Гл. таксама Мадэліраванне, Мадэліраванне ў навуцы і тэхніцы, Мадэліраванне сацыяльнае, Мадэліраванне эканоміка-матэматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ТЭ́ХНІКУМ БІ́ЗНЕСУ І ПРА́ВА.
Засн. ў 1995 у Мінску. Мае філіялы ў Брэсце, Гродне і Вілейцы; аддзяленні: юрыд. і эканоміка-бухгалтарскае; інфарматыкі і камерцыйнай дзейнасці; завочнае. Рыхтуе юрыстаў, бухгалтараў, тэхнікаў-эканамістаў, таваразнаўцаў, тэхнікаў-праграмістаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч.г.): правазнаўства; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; эканоміка і арганізацыя вытв-сці; камерцыйная дзейнасць; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій.