Рабочы, які звязвае бярвенні ў плыты і прымае ўдзел у сплаве. З шырокіх памостаў, якія складаліся з процьмы плытоў, разносіліся над рэчкаю рэзвыя выгукі і смех плытнікаў.Гартны.Па Дняпры па сінім, Дзе бушуюць хвалі, — Плытнікі ў Кахоўку Сасонку прыгналі.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хааты́чны, ‑ая, ‑ае.
Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону.Колас.На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМПЕ́РСКІЯ ГАРАДЫ́, вольныя імперскія гарады,
нямецкія гарады ў «Свяшчэннай Рымскай імперыі», якія ў межах сваёй акругі валодалі вярх. уладай і падпарадкоўваліся непасрэдна імператару. Найбольш іх было ў Швабіі і Франконіі (Нюрнберг, Рэгенсбург, Аўгсбург, Гейльброн і інш.). У час аслаблення (з 13 ст.) цэнтралізаванай улады ў Германіі яны дамагліся шырокіх правоў самакіравання. З умацаваннем ролі княстваў у 17 ст. пачынаецца заняпад І.г. Да пач. 18 ст. іх засталося каля 50. Пасля ліквідацыі «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (1806) перастаў існаваць статус І.г. З утварэннем Германскага саюза (1815) вольнымі гарадамі засталіся толькі Брэмен, Гамбург, Любек і Франкфурт-на-Майне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАВАНО́СЫ (Rhinolophidae),
сямейства млекакормячых атр. рукакрылых. 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усх. паўшар’я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вял. калоніі. Здольныя ў шырокіх межах змяняць т-ру цела (гетэратэрмнасць).
Даўж. 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «ланцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
штыке́ціна, ‑ы, ж.
Адна планка ў штыкетніку. Вухнаты снег вісеў на яблынях, ляжаў высокай шапачкай на кожным слупу, на кожнай штыкеціне.Гаўрылкін.З аднаго боку хаты быў агарод, абнесены няроўным плотам з шырокіх штыкецін.Аляхновіч.Дабегшы да агароджы, Сцёпка адарваў штыкеціну і пралез у сад.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядна́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. яднаць і яднацца.
2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы — грозная сіла, — Няма для яе перашкод!Колас.Блок камуністаў і беспартыйных.. увасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліне́йка1 ’прамая лінія на паперы’, ’планка для вычэрчвання прамых ліній’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус.линейка, якое існавала паралельна з першапачатковай формай линийка, запазычанай з польск.linijka, што з’яўляецца памяншальнай формай лексемы linia ’лінія’ (аналагічна рука — ручка).
Ліне́йка2 ’прадаўгаваты воз у выглядзе лінейкі на шырокіх колах’ (Жд. 2), ’выязны воз’ (брасл., в.-дзвін., даўг., прасл., лудз., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з рус.линейка ’шырокі, доўгі воз з падоўжанай перагародкай’. Да лінія (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кібі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Крытая павозка ў качэўнікаў. Цягнуцца з шатрамі, кібіткамі [цыганы] па шырокіх шляхах Беларусі, Падолля, Малдавіі і ўсяго белага свету.Каваль.
2. Пераноснае жыллё ў качэўнікаў; юрта.
3. У сярэднеазіяцкіх рэспубліках — невялікі дом старога тыпу (глінабітны або з сырцовай цэглы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурачко́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны па колеру па бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны.Машара.— А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпо́л, ‑у, м.
Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад. Воля падхапіла ручкамі шырокую сінюю спаднічку, і бацька пачаў сыпаць ёй у прыпол цукеркі.Арабей.Павольна хадзілі, падаткнуўшы прыполы шырокіх спадніц, кабеты — палолі траву, выбіралі агуркі.Сачанка.Праз акно было відаць, як гаспадар з прыполу кашулі сыпаў зерне.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)