Свіры́ць ‘ледзь-ледзь гарэць’ (Мат. Гом.), свірэ́ць ‘цьмяна гарэць’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж свіру́шка ‘газоўка’ (чэрв., рагач., ЛА, 4). Параўн. рус. наўг. свири́ть ‘прасочвацца (пра ваду)’. Відаць, імітатыў на базе прасл. *svirati, *sviriti ‘свісцець, гудзець’, параўн. стараж.-рус. свирати, свирити ‘іграць на дудцы’, серб.-харв. сви́рати, сви́рити ‘гудзець, іграць на дудцы, скрыпцы’, славен. svírati ‘тс’, svíriti ‘гудзець, свісцець’, балг. сви́ря ‘іграць на музычным інструменце; гудзець, выдаваць гук; свісцець’, макед. свири ‘іграць (на музычным інструменце); гудзець, свісцець; стракатаць (пра цвыркуна)’, ст.-слав. свирати ‘іграць на дудцы’. Роднаснае ст.-ісл. svarra ‘бушаваць, свісцець’, ням. surren, schwirren ‘гудзець, свісцець’, ст.-інд. svárati ‘гучаць’, лац. susurrāreшыпець, шаптаць; гудзець’ (Фасмер, 3, 579; Сной₂, 716). Зыходная семантыка захавалася ў свіро́ла ‘свістулька (самаробная)’ (Мат. Гом.), параўн. макед. дыял. свиро́л ‘жалейка, дудка’; сьвірэ́ц ‘музыка, што іграе на дзвюх дудках, звязаных разам’ (Ласт.), параўн. балг. свире́ц ‘музыкант на народных інструментах’, серб. сви́рац ‘музыка, што іграе на дудзе’ < прасл. *svirьcь (насуперак БЕР, 6, 554, не толькі паўднёваславянскі дыялектызм). Спецыфічная семантыка ‘цьмяна гарэць’ грунтуецца на гукавым суправаджэнні такога гарэння (шыпенні, гудзенні і пад.). Гл. таксама свірчэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіст ‘рэзкі высокі гук’, ‘гук такога тэмбру, які ўтвараецца птушкамі, жывёламі’, ‘гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра’ (ТСБМ), свіста́ць ‘утвараць рэзкі высокі гук’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Юрч.), ‘сцябаць, хвастаць’ (Нас.), ‘свістаць’, ‘ліцца з сілаю’ (ТС, Сл. ПЗБ), ‘брыкаць, брыкацца’ (Юрч.), свісце́ць ‘свістаць’, сві́снуць ‘засвістаць’, ‘моцна ўдарыць’, ‘хутка прайсці’ (Сл. ПЗБ), ‘украсці, ‘моцна ўдарыць’ (Растарг.), ст.-бел. свиснути ‘засвістаць’ (Альтбаўэр). Укр. свист, свиста́ти, рус. свист, свиста́ть, свисте́ть, польск. świstać, świsnąć, чэш. svístati, svíštěti, славац. svištať, славен. svískatiшыпець, фыркаць’, švȋstati ‘свісцець’, ст.-слав. свистати. Прасл. *svistati ‘свісцець’, шматкратны дзеяслоў *sviščati; гл. Борысь, 624. Лічыцца экспрэсным гукапераймальным словам, аналагічным лац. sibilō, ‑are ‘свісцець’, грэч. σίζω ‘свіст’; узнаўляюць таксама і.-е. корань *k̑vis‑: *k̑veis‑, роднасны ст.-ісл. hvísla ‘шаптаць, свістаць, бушаваць’, ст.-англ. hvístlian ‘свістаць’, англ. whistle ‘тс’. Параўн. яшчэ польск. gwizdać, чаш. hvízdati, славац. hvizdať, в.-луж hwizdać, н.-луж. gwizdaś з варыянтам кораня *gweizdz‑, гл. Фасмер, 3, 581; Махэк₂, 597; Брукнер, 538; Бязлай, 3, 352. Борысь (624) славянскае слова ўзводзіць да і.-е. гукапераймальнага *su̯ei̯‑/su̯i‑ ‘сіпець; свісцець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сікла ‘рыба галец, Nemachilus barbatulus’ (Дэмб. 2, Жук.), ‘галец — уюн Cobitis barbatula’ (Дэмб. 1), ‘лічынка міногі Lampertra mariae Berg.’ (Яшкін, З жыцця; Інстр. 2), сіко́лка, сікоўка ‘рыба’ (?) (Мат. Гом.). Укр. сі́ква ‘галец’, си́кля ‘шчыпоўка’, рус. си́кла ‘галец’, ‘шчыпоўка’, польск. sikawka ‘шчыпоўка’, чэш., славац. sekavec, sykavec, н.-луж. sykanc, sykawice, sykawka, серб.-харв. seka, sjekaća ‘тс’. Цяжка размежаваць назвы рыб сямейства ўюновых. Махэк₂ (540) лічыць іх усе дэрыватамі ад *sěk‑ (гл. секаўка); Брукнер (490) — ад *sikati (гл. сікаўка). Але, відаць, тут трэба выдзеліць назвы шчыпоўкі ад *sěk‑, а назвы гальца лічыць вытворнымі ад *sik‑ (параўн. іншую назву гэтай рыбы: рус. паўд. сциколка, укр. (с)цикун), таму што гальцы пры недахопе кіслароду захватваюць яго ротам і з шумам выпускаюць праз заднюю адтуліну (Сабанееў, Жизнь, 50 і наст.). Параўн. таксама сіка, сік, сікаўка (гл.). Лаўчутэ (Балтизмы, 131) лічыць магчымым узвесці гэтую назву да лат. sîks ‘маленькі, дробны’, siklis, siklins ‘маленькі лясок’, sīkuļa, sīkuļe ‘маленькая, дробная жывёліна’, што з-за шырокай распаўсюджанасці назваў у славянскім свеце не пераконвае, гл. Анікін, Опыт, 276–277. Ён жа мяркуе пра змяшэнне назваў, матываваных каранямі sik‑ ‘мачыцца’ і sik‑/syk‑шыпець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́паць ‘тузаць, пацягваць за што-небудзь’ (браг., З нар. сл., Пятк. 2), ‘тузаць, намагацца’, ‘хутка нешта рабіць ці падымаць не пад сілу (Нар. Гом.; браг., Нар. словатв.), ‘торгаць’, ‘цяжка дыхаць’, ‘зло, з крыкам размаўляць’ (Ян.), се́пацца ‘злавацца’, укр. сі́пати ‘тузаць’, рус. дан. си́пать ‘цягнуць рыўкамі’, польск. siepać ‘торгаць, рваць’, н.-луж. sepaś ‘біцца (пра пульс, сэрца)’, серб.-харв. сепати се, себати се ‘тузацца’, балг. се́пвам ‘палохаць, прымушаць здрыгануцца’, дыял. се́пам съ ‘уздрыгваць’, макед. сепнува се ‘асякацца, раптоўна замаўкаць; слупянець’. Прасл. *sěpati ‘тузаць, торгаць’, параўноўваюць з літ. šaipýtis ‘насміхацца, здзеквацца; крывіць вусны’, што дае падставы разглядаць праславянскі дзеяслоў як ітэратыў з першаснай матывацыяй, захаванай у літ. šiẽpti ‘рабіць грымасы, рухі тварам’, што да і.-е. ḱei̯p‑ ‘рабіць рухі, моршчыць твар’, з тым жа коранем авест. saef‑ ‘махаць’, ст.-інд. śipra‑ ‘вусы’ (Борысь, Etymologie, 378). Паводле чаргавання вакалізму кораня сюды адносяць польск. siąpić ‘імжэць’ (Брукнер, 489), чэш. sapat se ‘гвалтоўна нападаць’, славац. sápať ‘торгаць’, славен. sópsti ‘пыхцець, цяжка дыхаць’, на аснове якіх выводзіцца прасл. *sap(a)ti, суадноснае з *sěpati (Сной у Бязлай, 3, 218), гл. сапці. Магчыма, звязана з сіпець, гл. (так Якабсон, IJSLP, 1959, 1–2, 270), параўн. (змяя) mòcna sièpnuŭszy ŭskoczyła (Пятк. 2, 50) і сіпе́ць (сипѣць) ‘шыпець (пра змяю); злавацца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spit

I [spɪt]

1.

spat or spit, spitting

2.

v.t.

1) плява́ць

2) выплёўваць

3.

v.i.

1) плява́цца

2) трашчэ́ць, шыпе́ць (пра сьве́чку, аго́нь); пы́рхаць, фы́ркаць (пра ката́)

3) церушы́ць (пра дро́бны сьнег), імжэ́ць (пра дождж)

4.

n.

1) сьліна́ f.; пляво́к -ўка́ m.

2) плява́ньне n.

3) дро́бны дождж або́ сьнег

- spitting image

II [spɪt]

1.

n.

1) ражо́н -на́ m. (для сма́жаньня мя́са)

2) каса́ f., мыс -у m.

2.

v.t.

1) натыка́ць, наткну́ць (на ражо́н)

2) прабіва́ць, прабі́ць; пракало́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)