Разм. Радасны, шчаслівы. [Жонка:] — Бачыла я калі прасветлую гадзіну?Чорны.Няма яму прасветлай часіны ні дома, ні ў наймах.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЫМАШЭ́ЎСКІ Ігар Віляёравіч (н. 25.11.1959, Мінск),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1979). Працуе ў станковым жывапісе, манум.-дэкар. і дэкар.-прыкладным мастацтве. Сярод лепшых твораў жывапісныя палотны «Карусель» (1992), «Зімою на дачы» (1994), «Святочная павозка» (1995), «Над роднай зямлёю» (1996), «Русалкі» (1997), «Мастацтва належыць народу», «Шчаслівы дзень» (абодва 1999), «Першы дзень вясны», «Баюшкі-баю», «Вясковая пантэра», «Грыбная юшка» (усе 2000), вітраж у бальніцы г. Іўе Гродзенскай вобл. (1988), размалёўка сталовай Мінскага з-да «Ударнік» (1990). Работы вызначаюцца наіўна-прымітыўным выяўленнем рэчаіснасці, выкарыстаннем чыстых колераў, штрыхавасцю мазка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ Мікалай Якаўлевіч (1845, г. Разань, Расія —9.12.1898),
рускі драматург. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1865—69). Першая п’еса — «Куды падзецца» (1866). У гісторыю рус.т-ра ўвайшоў як аўтар п’ес, напісаных разам з А.Астроўскім: «Шчаслівы дзень» (1877), «Жаніцьба Бялугіна» (1878), «Дзікунка» (1880), «Свеціць, ды не грэе» (1881). Самастойна стварыў п’есы «На парозе да справы» (1879), «Мядовы месяц» (1881), «Ліквідацыя» (1883), «Выпадак выратаваў!» (1884) і інш. С. — майстар моўных характарыстык персанажаў, пабудовы канфлікту.
Тв.:
У кн.: Островский А.Н. Полн. собр. соч.М., 1977. Т. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gratka
ж. неспадзяваны сюрпрыз, неспадзяваная ўдача; шчаслівы выпадак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
szczęśliwy
szczęśliw|y
шчаслівы;
~ej podróży! — шчаслівай дарогі!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
благоприя́тный
1.(способствующий) спрыя́льны; (удобный) зру́чны;
благоприя́тный слу́чай зру́чны вы́падак;
2.(благосклонный) прыхі́льны;
благоприя́тная реце́нзия прыхі́льная рэцэ́нзія;
3.(удачный) уда́лы, шчаслі́вы, до́бры;
благоприя́тный исхо́д уда́лы (шчаслі́вы) кане́ц;
благоприя́тные ве́сти до́брыя ве́сткі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ХАДАСЕ́ВІЧ Уладзіслаў Феліцыянавіч (28.5.1886, Масква — 14.6.1939),
рускі паэт, крытык. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1922 у эміграцыі (з 1925 у Парыжы). Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Маладосць» (1908). Яго лірыка (зб-кі «Шчаслівы домік». 1914; «Шляхам зерня», 1920; «Цяжкая ліра», 1922; цыкл «Еўрапейская ноч», 1927) спалучае традыцыі рус. класічнай паэзіі, арыентацыю на пушкінскую глыбіню, гарманічнасць і светаадчуванне чалавека 20 ст., які перажывае яго катаклізмы. У мемуарах «Некропаль» (1939) літ. партрэты сучаснікаў у кантэксце гісторыі рус. л-ры пач. 20 ст. Аўтар біяграфіі Г.Дзяржавіна (1931), зб.арт. «Пра Пушкіна» (1937), літ.-крытычных арт., перакладаў.