Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
фанто́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фантома.
2.Спец. Уяўны, несапраўдны.
3.Спец.Штучна створаны, папярэдне не прадугледжаны. Фантомная схема ўключэння.
•••
Фантомны боль — адчуванне болю ў неіснуючых пасля ампутацыі канечнасцях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРТЭФА́КТ (ад лац. artefactum штучна зробленае),
стараж. рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Элемент археалагічнай культуры, частка матэрыяльнай культуры пэўнага этапу, бо адлюстроўвае гісторыю яе развіцця. Сярод артэфакта вылучаюць культурнавызначальныя, этнавызначальныя («кіравальныя») і «датавальныя» рэчы, імпартныя, выпадковыя, запазычаныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛЕ́ПСІЯ (ад грэч. katalēpsis захоп, утрыманне),
расстройства рухальнай функцыі, якое праяўляецца ў захаванні хворым доўгі час нададзенай яму позы, у т. л. і вельмі нязручнай. Бывае пры Паркінсона хваробе, істэрыі, шызафрэніі. К. можа выклікацца штучна ў стане гіпнозу. Лечаць асн. захворванне ў псіхіятрычным стацыянары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТРО́Н (ад клімат + грэч. thronos месцазнаходжанне),
купалападобнае ці інш. формы збудаванне з празрыстых матэрыялаў, у якім штучна ўтвараюцца ўмовы (т-ра, вільготнасць, асвятленне і інш.), блізкія да клімату розных геагр. зон. У адрозненне ад фітатрона ў К. вырошчваюць раслінныя згуртаванні, характэрныя для адпаведнага месцапражывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
га́вань, ‑і, ж.
Прыроднае або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяспечнай стаянкі суднаў; прыстань, порт, бухта. Натуральная гавань. Гандлёвая гавань. □ Хаваюцца ў гавань параходы, — Ад буры не чакай дабра.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́змы, ‑аў; адз. ізм, ‑у, м.
Іран. Пра тэорыі, філасофскія, мастацкія і інш. плыні, навуковыя назвы якіх часта гучаць штучна і заканчваюцца на «ізм». Ільяшэвіч быццам дзесьці блукае па нейкіх модных «ізмах».Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)