ЗВАРНО́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ,

нераздымнае злучэнне двух ці болей дэталей, частак канструкцыі, выкананае зваркай. Паводле ўзаемнага размяшчэння элементаў, якія злучаюцца, адрозніваюць З.з. стыкавыя, накладачныя, вуглавыя, таўровыя і інш. Кожнае з іх у залежнасці ад спосабу зваркі (дугавой, кантактавай, электрашлакавай і інш.) мае спецыфічныя адзнакі. Участак З.з., які непасрэдна звязвае элементы, што зварваюцца, наз. зварным швом.

Будова зварнога злучэння пры зварцы плаўленнем (а) і ціскам (б): 1 — зварное шво; 2 — зона сплаўлення; 3 — зона тэрмічнага ўплыву; 4 — прылеглы асноўны матэрыял.

т. 7, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стёжка​I ж.

1. (действие) шыццё, -цця́ ж., падшыва́нне, -ння ср., прышыва́нне, -ння ср.; фастрыгава́нне, -ння ср.;

2. (прошитое место) шво, род. шва ср.;

кру́пная стёжка буйно́е шво.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́йка, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. беек; ж.

Палоска тканіны, якая нашываецца зверху на плацце або ўшываецца ў шво. Нашыць бейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрасава́ць ​1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Загладзіць прасам. Запрасаваць шво.

запрасава́ць ​2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Сціснуць прэсам, ушчыльніць. Запрасаваць сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прастрачыць нанава, іначай. Перастрачыць шво.

2. Прастрачыць усё, многае.

3. перан. Разм. Хутка нерапісаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

join​1 [dʒɔɪn]n. стык; шво; злучэ́нне;

The join couldn’t be seen. Стыку не было відаць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАПІРО́ЎКА, Алебастравы, Белы наліў,

раннялетні сорт яблыні народнай селекцыі. Пашыраны на Беларусі; на паўн. усходзе часта падмярзае.

Дрэва сярэднярослае з круглявай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на 4—5 на клонавых прышчэпах — на 2—3 год. Зімаўстойлівы. Плады сярэдняй велічыні, на маладых дрэвах буйныя, круглавата-канічныя, часам маюць шво (вострая падоўжная складка скуркі плода). Афарбоўка белавата-жоўтая з шэра-зялёнымі кропкамі. Скурка ўкрыта васковым налётам, гладкая, тонкая. Мякаць белая, рыхлая, далікатная, сакавітая, буйназярністая, кісла-салодкая, пры пераспяванні мучністая. Захоўваецца не болей як 2 тыдні.

З.​А.​Казлоўская.

Папіроўка.

т. 12, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУГАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К (ад ням. Fuge стык, шво; fugen фугаваць),

дрэваапрацоўчы станок для прамалінейнага стругання (фрэзеравання) або стругання пад вуглом (фугавання) брускоў ці шчытоў па плоскасцях або кантах. Бываюць аднабаковыя (рэжучы інструмент — гарыз. нажавы вал з 2—4 нажамі) і двухбаковыя (маюць другі рабочы орган — верт. нажавую галоўку; апрацоўваюць адначасова 2 сумежныя паверхні загатоўкі пад прамым вуглом). Звычайна маюць здымны або стацыянарны механізм падачы матэрыялу ў зону рэзання.

Схема работы фугавальнага станка: а, б, в — стадыі фарміравання базавай паверхні загатоўкі; 1 — нажавы вал; 2 — задні стол; 3 — загатоўка; 4 — пярэдні стол.

т. 16, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Стрыго́р ‘шво, калі зверху нітка кладзецца каля ніткі, а ўнізе ўдвая’ (Варл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сты́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да стыку (у 1 знач.), знаходзіцца на стыку. Стыкавае шво.

2. Спец. Які звязаны са стыкаваннем. Стыкавая зварка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)