1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем, безадносна да чаго‑н., пераважна. Абсалютныя і адносныя паказчыкі. Абсалютная большасць.
2. Поўны, канчатковы. Абсалютная праўда. □ Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо.., гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы.Самуйлёнак.
•••
Абсалютная велічынягл. велічыня.
Абсалютная ісцінагл. ісціна.
Абсалютная манархіягл. манархія.
Абсалютная рэнтагл. рэнта.
Абсалютная тэмпературагл. тэмпература.
Абсалютны нульгл. нуль.
Абсалютны слыхгл. слых.
Абсалютны чэмпіёнгл.чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУКА́ШЫК Канстанцін Леанідавіч (н. 18.9.1975, г. Гродна),
бел. спартсмен (стральба кулявая, спарт. пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Гродзенскі эл.-тэхн. ліцэй (1994). З 1998 ваеннаслужачы. Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету і Еўропы (1991), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1996). Шматразовы чэмпіён Беларусі ў камандным і асабістым заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЯ́К Віктар Аляксандравіч (н. 24.11.1943, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 інструктар спарт. клуба Беларускай ваен. акругі. Чэмпіён XIX (1968, Мехіка), XXI (1976, г. Манрэаль, Канада), XXII (1980, Масква) і сярэбраны прызёр XX (1972, г. Мюнхен, Германія) Алімп. гульняў у камандным заліку. Чэмпіён XX і бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1969, Гавана; 1970, Анкара; 1971, Вена; 1974, г. Грэнобль, Францыя; 1975, Будапешт; 1979, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр (1973, г. Гётэбарг, Швецыя) у камандным заліку. Чэмпіён свету (1969), сярэбраны (1973) і бронз. (1971, 1974) прызёр у асабістым заліку. ЧэмпіёнСССР у камандным (1968, 1970, 1972, 1974, 1976, 1978, 1980) і асабістым (1973, 1978) заліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НКІН Вадзім Аўдзеевіч (8.4.1939, г. Палтава, Украіна — 15.6.1968),
бел. спартсмен (самалётны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1967). Чэмпіён свету ў камандным і асабістым заліках (1964, Більбао, Іспанія) і сярэбраны прызёр у асабістым заліку (1966, Масква). ЧэмпіёнСССР (1963) па вышэйшым пілатажы, абсалютны чэмпіёнСССР і Усесаюзнай спартакіяды па тэхн. відах спорту (1965). Загінуў у час паказальнага парнага палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫБІЯ́СІ (Dibiasi) Клаўс (н. 6.10.1947, г. Зольбад-Халь, Аўстрыя),
італьянскі спартсмен (скачкі ў ваду). Алімпійскі чэмпіён (1968, 1972, 1976) і чэмпіён свету (1973, 1975) у скачках з вышкі. Чэмпіён Еўропы ў скачках з вышкі (1966, 1974) і трампліна (1974). Пераможца спаборніцтваў на Кубак Еўропы ў скачках з вышкі (1965, 1967, 1975), трампліна (1969, 1973, 1976), вышкі і трампліна (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЖЫ́ДАЎ Камандар Бафалі-аглы (н. 17.10.1961, г. Дманісі, Грузія),
бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў БДУ (1989). З 1994 гал. трэнер зборнай каманды Беларусі. Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у лёгкай вазе. Чэмпіён свету (1986, 1989); сярэбраны прызёр (1987, 1993). Чэмпіён Еўропы (1984—85, 1991); бронз. прызёр (1993). Уладальнік Кубка свету (1983, 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.7.1961, г. Гродна),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка, вагавая катэгорыя больш за 110 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Беларусі (1992). Скончыў Гродзенскі ун-т (1983). З 1997 трэнер абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і XXV (1992, г. Барселона, Іспанія) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1987, г. Острава, Чэхаславакія; 1989, Афіны; 1991, г. Донаўэшынген, Германія; 1994, г. Стамбул, Турцыя) і сярэбраны прызёр (1983, Масква) чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Еўропы (1989—90). ЧэмпіёнСССР (1983, 1989, 1991—92). 12-разовы рэкардсмен свету (1983—84, 1987, 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЗАЎ Аляксандр Васілевіч (н. 17.6.1946, с. Брыкава Маскоўскай вобл.),
бел. спартсмен (кулявая стральба). Засл. майстар спорту СССР (1976). Чэмпіён (1976) і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1973, 1974, 1979) і Еўропы (1973, 1977, 1978, 1981) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіёнСССР, рэкардсмен свету, Еўропы і СССР у 1970-я г. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «бягучы дзік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙДЭН (Heiden) Эрык Артур (н. 14.6.1958, г. Мадысан, ЗША),
амерыканскі спартсмен (скорасны бег на каньках). Абс.чэмпіён XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША; алімп. рэкардсмен на дыстанцыях 500, 1000, 1500, 5000 і 10 000 м). Чэмпіён свету (1977—80), рэкардсмен свету (1980) на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён свету па спрынтэрскім мнагабор’і (1977—79). Пасля Алімпіяды (1980) пакінуў спарт. выступленні.