Пакрыты палосамі; з афарбоўкай у палоску. У чаўне, на дне яго, стаіць .. мужчына ў паласатай матроскай кашулі.Галавач.Да паласатага шлагбаума спускалася чародка малышоў у белых панамках.Даніленка./ Пра жывёлу, якая мае афарбоўку ў выглядзе палос. Паласатая зебра./ У спалучэнні са словам «чорт» як лаянка. Зайздрошчу я табе, чорт паласаты!Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плятка́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Рабіць, разносіць плёткі 2. [Гарлахвацкі:] Чорт знае што! З вуліцы зброд ўсялякі лезе ў кабінет. Пляткараць, распуснічаюць.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schóckschwerenot!int каб яго́ [яе́, іх] чорт узяў!, пракля́цце!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
sackermént!intразм. каб яго́ [яе́, іх] чорт узяў!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Выняць, выцягнуць корак, шпунт і пад. Чорт падскочыў, з бочкі шпунт адторкнуў — І закапаў на дарогу дзёгаць.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляца́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Заляцанне да жанчыны; залёты. [Дзяўчына:] — Прыстае стары чорт са сваімі заляцанкамі, як смала.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kusy
1. куртаты; кароткі;
2.м.чорт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
lucyper
м. люцыфер; сатана; д’ябал, чорт; люцыпар
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)