Наські 1 ’таварыскі’ (Ян.), наській ’нашага краю, нашага звычаю, наш’ (Нас.), ’наш, свой’ (Бяльк., Мат. Маг.). Гл. на́скі.

На́ські 2: на́ські велікдзень ’наўскі вялікдзень, чацвёрты дзень велікоднага тыдня’ (ТС). Гл. на́ўскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фа

(лац. fa)

чацвёрты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Quárta f -, -en устар. чацвёрты клас (у некаторых гімназіях Германіі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адляжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Тое, што і адлежаць. [Падліпскі:] — Дадому вярнуўся нездаровы і нядужы, тыдні тры адляжаў у пасцелі, на чацвёрты крышку ачуняў, устаў на ногі. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́ЛІ ІБН АБІ́ ТА́ЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661),

чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі.

т. 1, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

running​3 [ˈrʌnɪŋ] adv. за́пар;

Sylvia has won the poetry prize for the fourth year running. Чацвёрты год запар Сільвія выйграе прыз у паэтычным конкурсе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Tértia f -, -ti¦en чацвёрты і пя́ты кла́сы (у колішняй нямецкай сярэдняй школе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дына́мік, ‑а, м.

Скарочаная агульнапрынятая назва электрадынамічнага гучнагаварыцеля. Зычна пераклікаліся гудкамі паравозы, спявалі стрэлачныя ражкі, а з сартавальнай горкі раз-пораз далятаў узмоцнены дынамікам голас дзяжурнага: «Два вагоны на чацвёрты пуць!..» Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяне́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да піянера (у 4 знач.). Піянерскі атрад. Піянерскі гальштук. □ Толя Кавалёў вяртаўся з піянерскага лагера ў свой горад на чацвёрты дзень вайны. Якімовіч.

•••

Піянерскі касцёр гл. касцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЛАНЦІ́Р Міхай (Міхаіл) Ермалаевіч (н. 9.3.1934, г. Бельцы, Малдова),

малдаўскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1984). З 1957 у Малд. муз.-драм. т-ры імя В.​Аляксандры (Бельцы). Сярод роляў: Іон («Напасць» І.​Караджале; і рэж.), Стары («Стары» М.​Горкага), Вано Пантыяшвілі («Ханума» А.​Цагарэлі), Васіль («Вечар» А.​Дударава; і рэж.). З 1968 здымаецца ў кіно: «Патрэбны брамнік», «Чацвёрты», «Гэтае салодкае слова — свабода», «Дзмітрый Кантэмір» (Дзярж. прэмія Малдовы 1976), «У зоне асаблівай увагі» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1980), «Ад Буга да Віслы». Найб. вядомая работа — роля Будулая ў тэлефільмах «Цыган» і «Вяртанне Будулая».

т. 3, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)