glossy​1 [ˈglɒsi] n. BrE, infml часо́піс на гля́нцавай папе́ры з мно́ствам каляро́вых ілюстра́цый

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

subscriber [səbˈskraɪbə] n.

1. падпі́счык; падпі́счыца (на газету, часопіс і да т.п.)

2. абане́нт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

временни́к м.

1. уст. ле́тапіс, -су м.; хро́ніка, -кі ж.;

2. (журнал) часо́піс, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Wítzblatt n -(e)s, -blätter гумарысты́чны часо́піс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гумарысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гумару, змяшчае ў сабе гумар (у 1, 2 знач.). Гумарыстычны твор. Гумарыстычны часопіс. Гумарыстычны тон. // Уласцівы гумару, гумарысту. Гумарыстычны талент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

journal [ˈdʒɜ:nl] n.

1. часо́піс (навуковы, прафесійны і да т. п.);

2. газе́та

3. дзённік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

monthly​1 [ˈmʌnθli] n.

1. штоме́сячнае, перыяды́чнае выда́нне (часопіс)

2. pl. monthlies infml ме́сячныя, менструа́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ліста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Гартаць, перагортваць. Пасля абеду Зыбін любіў, лежачы на канапе, лістаць часопіс — разгадваць красворды, чытаць розныя кароценькія заметкі на апошніх старонках. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prenumerować

незак. падпісвацца (на газеты і часопісы); выпісваць;

prenumerować czasopismo — падпісвацца на часопіс; выпісваць часопіс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«ПРАЛО́М»,

палітычны і літаратурны часопіс Віленскага акр. к-та КСМЗБ. Выдаваўся нелегальна ў студз. — лют. 1932 у Вільні на бел. мове. Часопіс рэдагавалі і рыхтавалі да выдання М.​Танк і Я.​Гарох. Асвятляў паліт. і сац.-эканам. становішча ў Зах. Беларусі, заклікаў працоўных да рэв. і нац.-вызв. барацьбы, змагання ў абарону Т-ва бел. школы, за школу на роднай мове, адкрыццё бібліятэк-чытальняў, нар. дамоў, курсаў для непісьменных. Апублікаваў публіцыстычныя артыкулы А.​Цвіка, Л.​Родзевіча (пад псеўд. Змагар), вершы і апавяданне М.​Танка (пад псеўд. А.​Граніт), верш Я.​Гароха і інш. Выйшлі 2 нумары. З сак. 1932 выдаваўся легальны «Часопіс для ўсіх».

П.​І.​Зялінскі.

т. 12, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)