вечарэць, цямнець, цямнецца, змрачнець, змяркацца, шарэць; сутонець, сутанець, сутоньвацца (абл.) □ брацца на вечар, брацца на змярканне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

закаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, апынуцца дзе‑н., за чым‑н. Шпулька нітак закацілася ў куток. Кола закацілася за вугал. □ Дзмітрый нагнуўся, адкінуў гарачую гільзу, якая нейкім чынам закацілася пад тармазны педаль. Беразняк. // перан. Імкліва ўвайсці, убегчы куды‑н. Раптам дзверы расчыніліся і ў хату з гоманам, піхаючы адзін аднаго, закацілася пяцёра хлапчукоў. Дубоўка.

2. Зайсці, схавацца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы). Сонца закацілася за лес, і адразу стала цямнець. Галавач. Месяц яшчэ свяціў усё такі ж вялізны і медна-чырвоны, але вісеў нізка, вось-вось збіраўся закаціцца. Дамашэвіч. // перан. Скончыцца. Яго слава хутка закацілася.

3. Разм. Пачаць закаціста смяяцца, рагатаць і пад. Хлопцы закаціліся дружным рогатам. Зарэцкі. — Ха-ха-ха! — зноў закаціўся смехам Дэвіс. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dark2 [dɑ:k] adj.

1. цёмны;

grow/get/become dark цямне́ць, змярка́цца, суто́ньвацца;

It is pitch dark. Цёмна хоць во́ка вы́калі.

2. цёмны (пра колер); сму́глы

3. змро́чны; пану́ры

4. незразуме́лы, няя́сны

5. сакрэ́тны, та́йны, невядо́мы

6. неадукава́ны, бескульту́рны

7. дрэ́нны, благі́;

dark deeds/thoughts благі́я ўчы́нкі/ду́мкі

a dark horse чалаве́к, пра яко́га ма́ла ве́даюць і які́ можа здзіві́ць;

keep smth. dark BrE, infml трыма́ць што-н. у сакрэ́це; уто́йваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ме́ркнуцьцямнець, паступова траціць яснасць’, ’слабець’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. ме́ркнути, рус. ме́ркнуть, н.-луж. smerkaś, в.-луж. smjerkać, ст.-чэш. mrkati, mrknuti, чэш. smrknouti, славац. mrkať sa, mrknúť, славен. mŕkniti, mrkati, серб.-харв. мр̏кнути, макед. мркне се, балг. мръкне се, ст.-слав. мрькнѫти. Прасл. mьrknǫti (аснова merk‑/mork‑ > гл. марока). Самым блізкім і.-е. адпаведнікам будзе ст.-інд. вед. marka‑ ’зацьменне сонца’. Іншыя з асновай *merg‑ (ст.-ісл. myrkr, нарв. myrk, швед. märk, ст.-англ. mierce, ст.-сакс. mirki ’цёмны’, а таксама літ. mérkti ’міргаць, жмурыцца’, лат. mir̃klis ’погляд, імгненне’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-сакс. morgan ’тс’ (Махэк₂, 379; Фасмер, 2, 605; Скок, 2, 467–8; Бязлай, 2, 201). Куркіна (ОЛА, 1972, 215–218) гэту прасл. аснову перадае як mъrk‑, ставячы яе ў рад роднасных mъrg‑ і mъrd‑, якія развіліся з mъr‑ < і.-е. *mer‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тускне́ць ‘блякнуць, пагасаць, марнець’ (Некр. і Байк.), ‘губляць яркія фарбы, бляск, выразнасць (пра вочы)’ (Адм.), тусьне́ць, тусьні́цьцямнець, траціць бляск’, ту́скнуць, ту́снуць ‘тс’ (Ласт.); ‘няярка гарэць’: Jak dròwa ŭ pièczy tùsknuć, to budzie abo adlèha, abo doždž (Пятк. 2). Параўн. укр. тускні́ти ‘рабіцца цьмяным, змрочным’, рус. тускне́ть, ту́скнуть ‘тс’, серб. натуштити ‘пакрыцца воблакамі’. Магчыма, сюды ж в.-луж. tusknyć ‘стукнуць, пляснуць’, якое Шустар-Шэўц (1561) лічыць заснаваным на гукаперайманні і вытворным ад tuskać ‘стукаць, пляскаць’, параўн. таксама ўкр. ту́сати ‘біць, калаціць’. Мяркулава (Этимология–1976, 96), разглядаючы серб. ту̏ска ‘выжаркі, вытапкі’, узводзіць яго да і.-е. *(s)teu̯‑ ‘біць, калаціць’. Лічыцца роднасным ст.-сакс. thinsti ‘змрочны, хмурны’, ст.-фрыз. thiūstere, англ.-сакс. đīestre ‘тс’, арм. t‘ux ‘чорны, карычневы, цёмны’ (< *tusk‑) (Фасмер, 4, 126; Арол, 4, 121). Гл. таксама туск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазніка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Знікнуць, перастаць існаваць — пра ўсё, многае. Ягады пазнікалі. □ Пазнікалі ночы суму, Зноў жаданні расцвілі. Броўка. // Згубіцца — пра ўсё, многае. Недзе пазнікалі патрэбныя рэчы.

2. Стаць нябачным — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Байцы пазнікалі ў цемры. □ З паўдня ў лесе пачало цямнець. І жалуды раптам пазнікалі: ці то ўжо ўсе пазбіраны, ці пахаваліся ў змроку пад лісцем... Якімовіч. // Пакінуць якое‑н. месца — пра ўсіх, многіх. Хлопцаў у Заграддзі амаль не засталося. Хто адразу пайшоў з арміяй, а каторыя не паспелі — пазнікалі з дому. Паўлаў.

3. Доўга не з’яўляцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Цяпер, калі.. [Ніна] ўжо сабралася галасаваць, усе машыны нібы пазнікалі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца сінім. Не колюць лёду шчупакі, А мы над рэчкай, хлапчукі, Нібыта лёд, сінелі. Бялевіч. Антось аж сінеў ад злосці. Гроднеў. // Світаць, віднець. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. Адамчык. Сінее мяккі прыцемак. Навуменка. / у безас. ужыв. За акном тым часам сінела — радзеў няўстойлівы світальны паўзмрок. Вышынскі. // Цямнець, вечарэць. Вялікае, ужо няцёплае сонца хавалася за недалёкім лесам. У лагчынах пачынала сінець, і вастрэй адчувалася восень. Карпаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдзяляцца сінім колерам, віднецца (пра што‑н. сіняе). Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Шамякін. Між спелага жыта Сінее валошка. Колас. Далёка на небасхіле сінеў лес, да якога вілася ледзь бачная дарога. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

add [æd] v.

1. прыбаўля́ць, дадава́ць

2. (to) павялі́чваць, узмацня́ць;

To add to our difficulties it was getting dark. У дадатак да ўсяго пачынала цямнець.

add fuel to the fire/flames падліва́ць смалы́а́сла/але́ю ў аго́нь (пагаршаць сітуацыю)

add in [ˌædˈɪn] phr. v. дабаўля́ць, уключа́ць (у цану)

add on [ˌædˈɒn] phr. v.

1. прыбаўля́ць (да сумы)

2. прыбудо́ўваць

add up [ˌædˈʌp] phr. v. склада́ць, скла́дваць; падлі́чваць

it doesn’t add up канцы́ з канца́мі не сыхо́дзяцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паве́яць 1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што.

1. Звеяць, правеяць усё, многае. Павеяць увесь авёс.

2. і без дап. Веяць некаторы час. Павеяць да абеду зерне.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць веяць; падзьмуць (пра вецер і пад.). Пад дзень пасеяў вецер, і сцяг горда калыхаўся над горадам. Якімовіч.

4. безас. чым. Абдаць павевам (цеплыні, паху і інш.). Пачынала цямнець. З лугу павеяла прыемнай свежасцю, але было цёпла і ціха. У паветры адчувалася мяккая парнасць. Дайліда. На водшыбе лугавым Павеяла дымам начлежным. Калачынскі. // перан. Перадавацца, распаўсюджвацца ад чаго‑н. Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой. Хадкевіч. Цеплынёй і ласкай павеяла ад гэтай простай дзявочай усмешкі. Дамашэвіч. Мы ўваходзім у прасторную залу. І адразу павеяла суровым подыхам першых дзён вайны. В. Вольскі. // Адчуцца (пра набліжэнне чаго‑н.). Павеяла вясной. Над борам праляцелі гусі на бераг родны свой. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магазі́н, ‑а, м.

1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, — кажа.. [Люся]. — Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.

2. Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.

4. Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.

[Фр. magazin, іт. magazzino ад араб. mahāzin — склады.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)