Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус. буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць 1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус. буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

thrill​1 [θrɪl] n. хвалява́нне; узру́шанасць, узрушэ́нне;

a thrill of joy ра́даснае хвалява́нне;

give a thrill хвалява́ць;

The film has a lot of thrills. Гэты фільм казыча нервы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скрэ́бці, скрабу́, скрабе́ш, скрабе́; скрабём, скрабяце́, скрабу́ць; скроб, скрэ́бла; скрабі́; скрэ́бены; незак.

1. каго-што і без дап. Драпаць чым-н. вострым на паверхні.

С. падлогу.

Мыш скрабе за шпалерамі.

2. каго-што. Счышчаючы, дзерці чым-н. вострым, цвёрдым.

С. скавараду пяском.

С. снег.

3. што. Чысціць, знімаць верхні слой (пра маладую гародніну, рыбу і пад.).

С. моркву.

С. рыбу.

4. звычайна безас., перан. Хваляваць, трывожыць.

Цэлы дзень скрабе на душы.

|| аднакр. скрабяну́ць, -бяну́, -бяне́ш, -бяне́; -бянём, -беняце́, -бяну́ць; -бяні́.

|| наз. скрабе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stir​2 [stɜ:] v.

1. варушы́ць; варушы́цца;

The wind stirred the leaves. Вецер варушыў лісце;

Don’t stir! Не варушыся!

2. мяша́ць, разме́шваць;

stir one’s tea паме́шваць гарба́ту

3. узруша́ць, узру́шваць, хвалява́ць;

stir the blood хвалява́ць кроў; выкліка́ць энтузія́зм;

stir smb.’s wrаth выкліка́ць чый-н. гнеў

stir up [ˌstɜ:rˈʌp] phr. v. раздзьму́ць (сварку), узбужда́ць (зацікаўленасць);

He needs stirring up. Яго трэба разварушыць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

disturb [dɪˈstɜ:b] v.

1. паруша́ць спако́й; турбава́ць;

Do not disturb. Hе турбаваць (таблічка ў гатэлі).

2. непако́іць; хвалява́ць;

He was disturbed by the news. Навіна ўсхвалявала яго.

3. заміна́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

errégen

1. vt узбуджа́ць, хвалява́ць; выкліка́ць (якое-н. адчуванне);

Áufsehen ~ прыця́гваць ува́гу, рабі́ць сенса́цыю

2. ~, sich хвалява́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

concern​2 [kənˈsɜ:n] v.

1. турбава́ць, непако́іць, клапаці́ць, трыво́жыць, хвалява́ць

2. закрана́ць, мець адно́сіны/дачыне́нне, ты́чыцца, даты́чыцца, даты́чыць

3. ціка́віць

♦

as far as I am concerned што да мяне́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thrill​2 [θrɪl] v. хвалява́ць; хвалява́цца; казыта́ць не́рвы, узру́шваць;

thrill with joy заміра́ць ад ра́дасці;

thrill with admiration млець ад захапле́ння

♦

be thrilled to bits infml быць ве́льмі задаво́леным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

jar​3 [dʒɑ:] v.

1. (on) раздражня́ць; хвалява́ць; ашаламля́ць;

His voice jars on me. Яго голас рэжа мне вуха.

2. (with) дысгармані́раваць, не адпавяда́ць;

These colours jar. Гэтыя колеры не гарманіруюць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

свідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. што. Рабіць свердлам адтуліны ў чым-н.

2. што. Прабіваць, праточваць адтуліны, ход у чым-н. (пра расліны, жывёл і пад.).

Дзяцел свідруе дрэва.

Карэнне свідруе асфальт.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Мучыць, хваляваць, прыносіць боль (пра думкі, пачуцці).

Непакой за сына свідруе душу і сэрца.

4. перан. Пільна ўглядацца.

С. вачамі, позіркам каго-н.

|| зак. прасвідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. свідрава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. свідрава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

С. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)