шавялю́ра, ‑ы, ж.

Валасы на галаве (звычайна ў мужчыны, пышныя, густыя). Вусы і бараду стрыг [Марцін] на французскі манер, шавялюра ў яго была раскошная. Чарнышэвіч. На вуліцы, насупраць акна, прыпыніўся цыбаты юнак з густой шавялюрай — Лёня. Гроднеў.

[Фр. chevelure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алема́нда

(фр. allemande = літар. нямецкая)

старадаўні прыдворны французскі танец нямецкага паходжання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

франціро́р

(фр. franc-tireur, ад franc = вольны + tireur = стралок)

французскі партызан.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мужыччо́, ‑а, н., зб.

Уст. (з адценнем пагардлівасці або лаянк.). Мужыкі (у 1, 2 знач.). Пілі [паны] маленькімі кілішачкамі, пакідаючы ў дне, не так, як мужыччо, шклянкамі і да дна. Сабаленка. [Мікалай Мікалаевіч:] — Мужыччо, а ў інтэлігентаў гуляюць, на французскі пранонс захварэлі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасп’е

(фр. passe-pied, ад passer = перастаўляць + pied = нага)

старадаўні французскі народны танец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пра́нцы мн. л. ’заразная венерычная хвароба; сіфіліс’ (ТСБМ, Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Мядзв.; лельч., Арх. ГУ; ТС), ’скулы’ (Бір. Дзярж.), пранцэ́і ’блазнота, дурасліўцы’ (ТС), пранц, пра́нэць, пра́ныц, пра́нцы ’брыдота’ (Сл. ПЗБ), пранцава́ты ’пракажоны’ (Зап.). Укр. мн. л. пранці ’сіфіліс’, рус. паўдн., зах. пра́нец ’залатушная высыпка’. Бел. і ўкр., відаць, з польск. pranca ’сіфіліс; заразная венерычная хвароба’, калісьці называлася “chorobą dworską” (Віл. сл.), з натуральнай заменай ф на п, параўн. народнае пасоля < фасоля і пад. (хвароба распаўсюдзілася ў пачатку XVI ст.), з даўняга ням. franze, franzose ’французка, французская хвароба’, першапачаткова französische Krankheit, таму што першая эпідэмія сіфілісу ўспыхнула ў Францыі каля 1496 г. (Банькоўскі, 1, 385). Паводле Фасмера (3, 353), слова узыходзіць да гал. fransфранцузскі’, ням. Franz — у складаных словах тыпу Franzbrotфранцузскі хлеб’ і да т. п. Брукнер (127) і Махэк₂ (146) адзінай крыніцай лічаць нямецкую назву французаў. Параўн. яшчэ рус. французская болезнь ’сіфіліс’ і чэш. franská nemoc ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шансанье́

(фр. chansonnier)

французскі эстрадны спявак, выканаўца шансонаў 2, часта аўтар тэксту і музыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карнемю́з

(фр. cornemuse, ад come = рог + ст.-фр. muse = дудка)

французскі духавы музычны інструмент тыпу валынкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

welsch a

1) рама́нскі, францу́зскі, італья́нскі;

die ~e Schweiz францу́зская Швейца́рыя

2) заме́жны, замо́рскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ся́бра, ‑а, м.

Тое, што і сябар. Прыпомнілася Андрэю Строніну, як .. адзін яго блізкі сябра запытаў: — Ці бачыш ты перад сабою калі што-небудзь для сябе светлае ў жыцці? Чорны. Французскі сябра скажа мне: — Глядзі ж На слаўны горад першых камунараў, На песенны і вогненны Парыж! А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)