1. Галаваногі малюск, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.
2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва або сінтэтычная. Маляваць сепіяй.
3. Малюнак, выкананы такой фарбай. //Фатаграфія карычневага тону.
[Ад грэч. sēpía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохко́лерны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або які складаецца з трох частак розных колераў. Трохколерны сцяг.
2.Спец. Які ўзнаўляе шматколерны адбітак пры дапамозе трох колераў. Трохколерная фатаграфія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлефатагра́фія
(ад тэле- + фатаграфія)
фатаграфаванне аб’ектаў з вялікай адлегласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
short for
у скаро́це
Photo is short for photograph — Фо́та — фатагра́фія ў скаро́це
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
фо́та, нескл., н.
Разм. Тое, што і фатаграфія (у 2 знач.). Паэт адчыняе шуфлядку ў стале і вымае некалькі фота ваеннага часу.С. Александровіч.Нават маленькае фота чарнавокай Надзі, такое блізкае, дарагое, таксама не ўзрадавала .. [Сяргея].Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́МЕРА-АБСКУ́РА (ад лац. camera obscura літар. цёмны пакой),
найпрасцейшае аптычнае прыстасаванне для атрымання на экране відарыса прадмета. Дае відарыс, свабодны ад дысторсіі, і дазваляе фатаграфаваць аб’екты ў такіх прамянях (напр., рэнтгенаўскіх), для якіх нельга падабраць лінзы.
К.-а. ўяўляе сабой цёмную скрыню, у адной са сценак якой зроблена маленькая адтуліна. Прамяні святла ад розных пунктаў аб’екта праходзяць праз адтуліну і ствараюць яго відарыс на процілеглай сценцы скрыні. Такая ўласцівасць К.-а. была вядома Арыстоцелю; прынцып яе работы апісаны ў працах Леанарда да Вінчы. З 17 ст. выкарыстоўвалася для назірання сонечных зацьменняў, атрымання дакумент. рысункаў («фатаграфія да фатаграфіі») і інш. Заменена лінзавай камерай. Гл. таксама Фатаграфічны апарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікрафатагра́фія
(ад мікра + фатаграфія)
фатаграфаванне павялічаных пры дапамозе мікраскопа аб’ектаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
photostat
[ˈfoʊtəstæt]
n.
фатаста́т -а m.
а) фатаграфі́чны апара́т для капіява́ньня
б) фатагра́фія, ко́пія f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ФАТАГРАФІ́ЧНЫ АПАРА́Т, фотаапарат, фотакамера,
оптыкамеханічная прылада для атрымання на фатаграфічным матэрыяле скрытай выявы пэўнага аб’екта. Пасля хіміка-фатагр. апрацоўкі атрымліваюць бачную негатыўную (негатыў) ці пазітыўную (пазітыў) выяву.
Асн. часткі Ф.а.: святлонепранікальная камера, здымальны аб’ектыў, фатагр.затвор, відашукальнік, касета з фотаплёнкай. Асобныя маюць адаптэр, бленду, экспанометр, лямпу-ўспышку і інш. Адрозніваюць Ф.а. агульнага прызначэння (для аматараў і прафесіяналаў) і спец. (рэпрадукцыйныя, для аэрафотаздымкі, фотатэадаліты і інш.). Гл. таксама Лічбавая фатаграфія.
На Беларусі Ф.а. вырабляюцца на Мінскім мех. з-дзе імя Вавілава, з-дзе «Зеніт» у Вілейцы.