перева́ривание

1. перава́рванне, -ння ср.;

2. перава́рванне, -ння ср.;

3. ператра́ўліванне, -ння ср.;

4. засвае́нне, -ння ср., успрыма́нне, -ння ср.; см. перева́ривать 1-3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАКО́ННІКАЎ (Сяргей Іванавіч) (н. 16.9.1946, в. Слабада Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1969). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, з 1978 у апараце ЦК КПБ, з 1986 гал. рэдактар час. «Полымя». Друкуецца з 1963. Паэзіі ўласцівы грамадз. пафас, публіцыстычнасць, любоў да роднай зямлі, адстойванне сапраўдных духоўных каштоўнасцей, увага да перажыванняў лірычнага героя ў спалучэнні з непрыняццем мяшчанства, спажывецкай маралі. У паэме «Чорная быль» (1990) успрыманне чарнобыльскай трагедыі як драмы народа, знаку катастрофы, болю ў яе сусв. апакаліпсічным вызначэнні. Аўтар зб-каў паэзіі «Бяседа» (1973), «Устань да сонца» (1976), «Пакуль жыве мая бяроза» (1981, Літ. прэмія імя А.​Куляшова 1982), «Вера, Надзея, Любоў» (1983), «Прысак часу» (1986), «Сутнасць», «Вечная далеч» (абодва 1987), «Заклінанне» (1991, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.​Купалы 1992), кніг эсэістычна-публіцыстычнай прозы «Беларускае сэрца» (1993), «Вячэра пад райскім дрэвам» (1996).

Тв.:

Святая воля: Выбр. лірыка. Мн., 1993.

А.​І.​Сямёнава.

С.І.Законнікаў.

т. 6, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКУЛЬТУРА́ЦЫЯ,

працэс і вынік узаемаўплыву культур; успрыманне адной з іх элементаў і каштоўнасцяў іншай. Як спецыфічны аб’ект даследавання вылучылася ў 2-й пал. 19 ст. ў працах англ. і амер. этнографаў і сацыёлагаў. Ф.​Боас, М.​Мід, Б.​Маліноўскі, Р.​Рэдфілд і інш. вучоныя вылучалі ў акультурацыі донарскія і рэцыпіентныя групы ў культурным кантэксце (пераважна на прыкладзе ўздзеяння «белай» амер. культуры на індзейцаў, неграў, мексіканцаў, якія жывуць у ЗША). Было выяўлена, што рэцыпіентная культура ажыццяўляе адбор культ. каштоўнасцяў праз прызму сваіх своеасаблівасцяў, пры гэтым адны з іх адаптуе, другія адштурхоўвае. Праблема акультурацыі набывае актуальнасць у сувязі з працэсам нац.-культ. адраджэння Беларусі і неабходнасцю больш глыбокага вызначэння самабытнасці і своеасаблівасці культуры бел. народа, на якую моцна паўплывалі працэсы паланізацыі і русіфікацыі, а таксама ўзаемадзеяння яе з культурамі народаў Расіі, Польшчы, Літвы і інш.

Літ.:

Бахта В.М. Проблема аккультурации в современной этнографической литературе США // Современная американская этнография. М., 1963.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 1, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗНО́СІНЫ,

працэс наладжвання і развіцця кантактаў паміж людзьмі, выкліканы патрэбамі сумеснай дзейнасці. Уключае абмен інфармацыяй, выпрацоўку адзінай стратэгіі ўзаемадзеяння, успрыманне і разуменне другога чалавека. У працэсе З. чалавек самавызначаецца, выяўляе свае індывід. асаблівасці, яго сутнасць раскрываецца для другога чалавека. Сац. сэнс З. у далучэнні суб’екта да культ.-гіст. вопыту чалавецтва. У найб. абагульненых класіфікацыях вызнаюцца тры аспекты працэсу З.: камунікатыўны (звязаны з вызначэннем спецыфікі інфарм. працэсу паміж людзьмі з улікам іх узаемаадносін, мэт, намераў і інш.), інтэрактыўны (увасабляе агульную стратэгію ўзаемадзеяння — супрацоўніцтва, суперажыванне, канкурэнцыя), перцэптыўны (уключае працэс успрымання, разумення і ацэнкі другога чалавека, зыходзячы з асаблівасцей яго паводзін). Адзінства гэтых аспектаў — важная ўмова аптымізацыі адносін паміж людзьмі, іх сумеснай дзейнасці. Развіццё здольнасцей і навыкаў З., фарміраванне іх культуры — адна з важных задач выхавання.

Літ.:

Коломинский Я.Л. Психология общения. М., 1974;

Добрович А.Б. Общение: наука и искусство. М., 1978;

Бодалев А.А. Восприятие и понимание человека человеком. М., 1982;

Лисина М.И. Проблемы онтогенеза общения. М., 1986.

М.​Ф.​Усціновіч.

т. 7, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ufnahme f -, -en

1) прыём

2) зды́мак, зды́мка

3) во́піс, склада́нне (пратаколу)

4) пача́так (працы)

5) успрыма́нне

6) узнаўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Whrnehmung f -, -en

1) успрыма́нне, адчува́нне; назіра́нне

2) вайск. атрыма́нне ве́стак

3) прытры́мліванне (інтарэсаў, тэрміну);

in ~ siner Interssen прытры́мліваючыся сваі́х інтарэ́саў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

uffassung f -, -en

1) разуме́нне, успрыма́нне; ду́мка, меркава́нне

2) ке́млівасць;

er ist der ~, dass… ён лі́чыць, што…;

in deser ~ з гэ́тага пу́нкту по́гляду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хемарэцэ́пцыя

(ад хема- + рэцэпцыя)

успрыманне аднаклетачным арганізмам або спецыялізаванымі клеткамі (хемарэцэптарамі) мнагаклетачнага арганізма хімічных раздражняльнікаў, якія прысутнічаюць у знешнім або ўнутраным асяроддзі; ляжыць у аснове хематаксісу, хематрапізму і іншых рэакцый жывога арганізма на хімічны састаў навакольнага асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

wrażenie

н.

1. уражанне;

sprawiać wrażenie — рабіць (выклікаць) уражанне;

być pod ~m — знаходзіцца пад уражаннем;

odnosić ~e — мець уражанне;

2. адчуванне; успрыманне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́пцыя

(лац. receptio = прыняцце)

1) запазычванне дадзеным грамадствам сацыялагічных і культурных форм, што ўзніклі ў іншай краіне або ў іншую эпоху;

2) успрыманне рэцэптарамі энергіі механічных, тэрмічных, электрамагнітных, хімічных і іншых раздражняльнікаў і ператварэнне яе ў нервовыя сігналы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)