панаяда́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Наесціся — пра ўсіх, многіх.

Усе панаядаліся ўдосталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшны́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

Тое, што і абшнарыць.

А. усе куткі.

|| незак. абшны́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абла́зіць¹, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць; зак., што (разм.).

Лазячы, шукаючы каго-, што-н., пабыць усюды.

А. увесь лес.

А. усе закуткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Вырабіць усё, многае.

П. усе скуры.

П. вугальныя разрэзы.

П. у гразь адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справу́нкі, -аў, адз. справу́нак, -нка, м. (разм.).

1. Заняткі, справы.

Хатнія с.

2. Новае адзенне, абноўка.

Усе грошы пайшлі на с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стату́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм., лаянк.).

Пра тупога, бесталковага чалавека.

Усе намагаюцца патушыць пажар, а ён стаіць як с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадугле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго-н.

П. усе выпадкі.

|| незак. прадугле́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прама́заць¹, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., што.

Усюды старанна змазаць, намазаць.

П. усе часткі машыны.

|| незак. прама́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак., што.

Ходзячы, пабываць усюды (у многіх месцах), абысці ўдоўж і ўпоперак.

Абхадзіў ён усе ваколіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закану́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Цеснае памяшканне, цёмны куток; патайное або аддаленае месца.

Прымасціцца ў заканурку.

Абшукаць усе закануркі.