Тверць ’цвёрдасць, зацвярдзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел.тве́ржа ’крэпасць, цытадэль’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр.твердь ’гарт’, тве́рджа ’цвёрдасць; крэпасць’, рус.твердь ’цвёрдасць; крэпасць’, стараж.-рус.твьрдь ’нябесны звод; крэпасць’, польск.twierdz ’цвёрдасць’, старое ’крэпасць’, twierdza ’крэпасць’, в.-луж.twjerdź ’цвёрдасць; сухадол’, н.-луж.twarź ’цвёрдасць; сухадол; крэпасць’, чэш.tvrz, славац.tvrdz ’крэпасць’, балг.твърд ’цвёрдасць; крэпасць’, ст.-слав.тврьдь ’тс’. Дэрыват ад цвёрды (гл.), значэнне ’крэпасць’ лічыцца калькай лац.firmitās ’цвёрдасць; крэпасць, умацаванне’ або с.-в.-ням.vestenunge ’умацаванне, крэпасць’ (Фасмер, 4, 32). Хутчэй за ўсё, слова ўзнікла ў выніку дыстантнай дысіміляцыі з цвердзь (цьвердзь) ’усякая цвёрдая, моцная аснова’ (Ласт.), гл. Пра магчымасць запазычання формаў са значэннем ’крэпасць’ са стараславянскай гл. ЕСУМ, 5, 532.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Stärkungf -, -en
1) падмацо́ўванне, падсілко́ўванне
2) умацава́нне (дружбы, сяброўства)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Verstéifungf -, -en
1) нерухо́масць, здранцве́нне
2) буд.умацава́нне, падпо́ра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Zímmerungf -, -en
1) буд. зруб
2) горн.умацава́нне ша́хты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус.амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск.amunicja. Яно узыходзіць да лац.mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел.муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск.municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэт-дэ-по́н
(фр. tête de pont, ад tête = галава + pont = мост)
умацаванне на беразе воднай перашкоды для прыкрыцця пераправы войск цераз мост.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
форт
(фр. fort, ад лац. fortis = моцны)
умацаванне доўгатэрміновага або часовага характару, якое з’яўляецца часткай крэпасці ці самастойным апорным пунктам, прызначаным для абароны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАКО́ЎЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (18.4.1853, г. Ноўгарад, Расія — 1943),
расійскі дзярж. дзеяч. Граф (1914). Скончыў Аляксандраўскі ліцэй (1872). Працаваў у Мін-ве юстыцыі (1873—79), гал. турэмным упраўленні МУС (1879—90), Дзярж. канцылярыі (1890—96). У 1896—1902 таварыш міністра фінансаў С.Ю.Вітэ, у 1902—04 дзярж. сакратар. У 1904—14 (з перапынкам у 1905—06) міністр фінансаў. Пасля забойства П.А.Сталыпіна старшыня Савета Міністраў (вер. 1911 — студз. 1914, адначасова і міністр фінансаў). Выступаў за працяг унутрыпаліт. курсу Сталыпіна, умацаваннерас.-франц. саюзу, змякчэнне супярэчнасцей паміж Расіяй і Германіяй. Пазней буйны банкір. З 1918 жыў у Францыі. Аўтар успамінаў (т. 1—2, 1933).