спявак (драм.тэнар) і педагог. Засл. дз. маст. Латвіі (1946) і Беларусі (1955). Праф. (1947). Вучыўся ў Мілане, дэбютаваў у П’ячэнцы (Італія, 1908). У 1907—18 саліст Марыінскага т-ра, дзе выканаў партыі Радамеса («Аіда» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Германа («Пікавая дама» П.Чайкоўскага) і інш. З 1920 жыў пераважна ў Рызе (да 1946 саліст оперы, да 1950 педагог кансерваторыі). У 1950—59 вёў клас сольных спеваў у Бел. кансерваторыі. Сярод яго вучняў М.Ворвулеў, В.Глушакоў, М.Зюванаў, Р.Асіпенка, М.Дружына, П.Дружына, А.Самарадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМА́НАЎ (Лютфіяр Муслім аглы) (н. 17.4.1928, г. Сабірабад, Азербайджан),
азербайджанскі спявак (драм.тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1977). Скончыў Бакінскае муз. вучылішча (1957), Азерб.ін-т мастацтваў (1968), выкладае ў ім (праф. з 1986). З 1958 саліст Азерб.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Кёр-аглы («Кёр-аглы» У.Гаджыбекава), Балаш («Севіль» Ф.Амірава), Багатур («Багатур і Сона» С.Алескерава), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла, Радамес («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Валодае моцным выразным голасам прыгожага тэмбру. Выступае ў канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Анатоль Васілевіч) (н. 14.1.1940, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірыка-драм.тэнар). Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае муз. вучылішча (1969). З 1962 саліст Дзярж.нар. хору БССР, з 1964 артыст хору Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1969 саліст хору ансамбля песні і танца Цэнтр групы войск, з 1973 саліст Ансамбля песні і танца Узбр. сіл Рэспублікі Беларусь. Выступае сола і ў дуэце. Валодае тонкай музыкальнасцю, пачуццём ансамбля. У рэпертуары творы ваен.-патрыят. тэматыкі, бел., рус. і ўкр.нар. песні, творы бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НЦА (Lanza) Марыо. [сапр.Какоца
(Cocozza) Альфрэда; 31.1.1921, г. Філадэльфія, ЗША — 7.10.1959], амерыканскі спявак (тэнар); прадстаўнік школы бельканта. Па нацыянальнасці італьянец. Валодаў голасам рэдкай сілы і прыгажосці. Дэбютаваў у 1942 у партыі Фентана («Віндзорскія кумачкі» О.Нікалаі) у пастаноўцы С.Кусявіцкага на Танглвудскім фестывалі (каля г. Бостан). З 1946 гастраліраваў як канцэртны спявак, выступаў у опернай трупе Новага Арлеана. Сярод партый: Каварадосі, Пінкертон («Тоска», «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні),
Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі). Зняўся ў муз. фільмах «Вялікі Каруза», «Серэнада», «Улюбёнец Нью-Йорка» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРС ((Peare) Пітэр) (22.6.1910, г. Фарнем, Вялікабрытанія — 1986),
англ. спявак (лірыка-драм.тэнар). Скончыў Каралеўскі муз. каледж у Лондане (1934). Творчую дзейнасць пачаў у 1933 у Лондане. Саліст т-раў «Сэдлерс-Уэлс» (1943—46) і «Ковент-Гардэн» (1948). Сумесна з Э.Б.Брытэнам заснаваў Англ. оперную трупу (1947). Першы выканаўца гал. партый у операх Брытэна, з якім гастраліраваў як камерны спявак: Пітэр Граймс (1945), Альберт Херынг (1945), Білі Бад (1951; усе аднайм. творы), а таксама твораў інш. сучасных англ. кампазітараў. Адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай англ. музыкі ў Олдбара (з 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА (Іван Пятровіч) (н. 2.8.1939, в. Старая Аўрамаўка Харольскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1998). Вучыўся ў Вінніцкім муз.-пед. ін-це (1969—71). З 1958 саліст Ансамбля песні і танца групы Сав. войск у Германіі, з 1967 — Ансамбля песні і танца ракетных войск, з 1972 — Акад. ансамбля песні і танца Мін-ва абароны Беларусі. Валодае прыгожым голасам багатага тэмбру. У рэпертуары бел., укр., рус.нар. песні, творы бел. і рас. кампазітараў. Лаўрэат конкурсу салдацкай песні (Масква, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
tenor
[ˈtenər]
n.
1) укла́д жыцьця́
the calm tenor of her life — спако́йны ўкла́д е́йнага жыцьця́
2) накірава́насьць, су́тнасьць f. (прамо́вы, арты́кулу)
3) тэ́нар -у, -а m. (го́лас, сьпява́к)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ліры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лірыкі (у 1 знач.). Лірычны паэт.// Які з’яўляецца лірыкай. Лірычны верш. Лірычная паэма.// Які з’яўляецца аб’ектам апісання ў лірыцы. Лірычны герой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАНА́ЧЫЧ (Антон Пятровіч) (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933),
рускі і бел. спявак (барытон, пазней драм.тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял.т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у т. л. Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел.муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг.вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НДЖА (англ. banjo),
струнны шчыпковы інструмент. Напачатку мела драўляны, пазней метал. корпус у выглядзе бубна са скураной (цяпер пластыкавай) мембранай, доўгую шыйку з грыфам без ладоў (цяпер з ладамі), галоўку з калкамі, 4—9 жыльных (пазней металічных) струн. Гук рэзкі, востры, з шаргаценнем, хутка згасае, здабываецца пераважна плектрам. Завезена з Зах. Афрыкі ў ЗША каля 17 ст. Выкарыстоўвалася для акампанементу і сольнай ігры, пазней у традыц.джазе. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся разнавіднасці банджа — пікала, тэнар, бас і яго мадыфікацыі — банджа-укулеле, банджа-мандаліна, банджа-гітара (падобныя да банджа колькасцю струн і настройкай).