Прынесці ў нейкай колькасці за некалькі прыёмаў. Нанасіць бочку вады. □ Чырвонаармейцы жыва нанасілі дроў, разлажылі касцёр.Колас.А дзед тымчасам кончыў лыка драць, Галля ды буралому нанасіў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
Разм. Нарэзваць скрылікамі. Тымчасам на патэльні скваркі напомнілі пра сябе, яны пачалі сквірч[э]ць на розныя лады. Аўген заспяшаўся скрыляць бульбу.Сапрыка.Ксеня .. скрыляе скрэбеную бульбу ў гаршчок.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́згат, ‑у, М ‑гаце, м.
Гук, які ўтвараецца металічнымі прадметамі пры ўдары адзін аб другі або аб што‑н. цвёрдае. Гаспадыня тымчасам клала ў ляжанку сухія, тонкія паленцы, а бразгат скаварады сведчыў аб тым, што будзе пачастунак.Колас.[Антон] быў такі насцярожаны, што ўздрыгануўся, як ад раптоўнага грому, ад ціхага бразгату сенечнай клямкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штого́д, прысл.
Кожны год, у кожным годзе; з году ў год. Старыя бабровыя хаткі, у якіх бабры жывуць з пакалення ў пакаленне, штогод іх пашыраючы і павялічваючы, дасягаюць часам вялізных памераў.В. Вольскі.Усюды працоўны народ Кастрычніка дзень нараджэння Святкуе ўрачыста штогод.Аўрамчык.// З кожным годам. І чым далей ад нас гады адходзяць, Тым ён [Ленін] бліжэй да нас штодзень, штогод, Тым ён глыбей жыве ў душы народа, Тым вышай веліч простая яго!Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́гі,
У выразах: на мігі, на мігах (гаварыць, перагаворвацца і пад.) — размаўляць пры дапамозе жэстаў, знакаў. Кулік на мігах паказаў, што трэба падабраць уцекача.Гурскі.Тацяна тымчасам паказвала [Галілею] на мігі, каб ён пайшоў, кінуў іх адных.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́ска, ‑і, ДМ місцы; Рмн. ‑сак; ж.
Шырокая і глыбокая, круглай формы, пасудзіна для яды. Міканор кончыў есці, адставіў міску, выцер далонню губы.Мележ.Тымчасам маці зняла з прыпечка глыбокую паліваную міску з блінамі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
whereas
[hwerˈæz]
conj.
1) тымча́сам, як; хаця́; а
Some people like opera whereas others do not — Некато́рым лю́дзям падаба́ецца о́пэра, а і́ншым не
2) дзе́ля таго́ што, так як
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРАДА́ЦЫЯ (лац. gradatio ад gradus ступень),
стылістычная фігура, якая заключаецца ў тым, што словы ці выразы ў вершаваных радках групуюцца з нарастаннем (клімакс) або аслабленнем (антыклімакс) іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці. Градацыя ўзмацняе экспрэсію выказвання, узвышае яго тон. Напр., радкі з «Беларускай песні» У.Караткевіча:
Ты — наш сцяг, што нікому,
нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць,
забыць ці мячом зваяваць.
Часам градацыя кладзецца ў кампазіцыйную аснову ўсяго твора. Так, у першай палавіне 6-строфнага верша М.Танка «Калі мне сказалі» — градацыя нарастаючая, у другой — спадаючая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адранцве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў стане адранцвення. // Які страціў адчувальнасць; знямелы, здранцвелы, адзеравянелы. Коля тымчасам прывязаў каня да маладой сасонкі, а сам пачаў тупаць па дарозе, размінаючы адранцвелыя ногі.Якімовіч.Уплёўшыся за .. [вяроўку] адранцвелымі пальцамі, Ігнась разгойдваў язык звана.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ада, прыназ.зР.
Разм. Тое, што і прыназ. «ад». Звычайна ужываецца ў спалучэннях «ада дня», «ада сну». Тымчасам, здарэнні дзень ада дня несупынна ўскладняліся.Гартны.Хто прыносіць нам вясну, сонцам поплаў меціць, будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)