Гамзе́ць ’турбаваць (пра зубы)’ (Сцяц.). Відаць, таго ж паходжання, што і іншыя словы, якія адносяцца да прасл. *gъmъz‑ (гл. га́мзаць, там і літ-ра). Параўн. у Фасмера (1, 435) рус. гомоза́ ’непаседа’, гомози́ть ’мітусіцца, турбавацца’, гомза́ть ’кішэць’. Зыходным значэннем можа быць ’капашыцца, пакусваць’ → ’пакусваць (спачатку аб насякомых)’ → ’пакусваць, турбаваць’ → ’турбаваць’. Параўн. Трубачоў (Эт. сл., 7, 193), дзе прыводзіцца в.-луж. hemzać ’капашыцца, пакусваць’, польск. giemzać ’зудзець і да т. п.’ Бел. гамзе́ць ’турбаваць (пра зубы)’. Трубачоў (там жа, 194) таксама адносіць да слав. *gъmъz‑ (пад агульнай праформай *gъmъzěti (sę)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стакані́цца ‘клапаціцца, даглядаць’ (свісл., лід., беласт., гарад., воран., ваўк., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл., ЛА, 1), ‘стаміцца’ (лях., Сл. ПЗБ), стоконы́тысь ‘клапаціцца’ (драг., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), стоконі́ціса ‘турбавацца, клапаціцца’ (івац., Нар. сл.), стоконы́тысь ‘прыгожа ўбірацца, адзявацца’ (брэсц., ЛА, 1), стакана́ ‘клопат, турботы’ (свісл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл.), стакано́та ‘мітусня’ (лід., Сл. ПЗБ), сто́кон ‘клопат, турботы, цяганіна’ (івац., Нар. сл.). Ізаляванае слова; славянскіх адпаведнікаў няма; рус. разм. устака́ниться ‘супакоіцца’ не падыходзіць па значэнні. Улічваючы лінгвагеаграфію, можна думаць аб запазычанні з літ. stekénti (‑ẽna, ‑ẽno) ‘мучыць, таміць, мардаваць’ з адваротнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fatygować się

незак.

1. браць на сябе клопат, турбавацца;

proszę się nie fatygować się — калі ласка, не турбуйцеся;

2. стамляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gráu a шэ́ры, сівы́;

sich kéine ~en Háare wáchsen lássen* не трыво́жыцца, не турбава́цца;

der ~e Álltag шэ́рыя бу́дні;

das ~e Élend непрагля́дная гале́ча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

непако́іцца

1. (хвалявацца) besórgt sein (за каго-н., за што-н., аб чым-н. um A); sich beúnruhigen, sich (D)) Sórgen máchen (аб чым-н. wégen G); sich áufregen (хвалявацца) (аб чым-н. wegen G);

2. (турбавацца) sich stören lássen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

frasować się

незак.

1. czym засмучацца з-за чаго; бедаваць аб чым;

2. o kogo/co турбавацца, непакоіцца, хвалявацца за каго/што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бедава́ць, бядую, бядуеш, бядуе; незак.

1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак, жаль. Змрокам таго дня.. [Нявада] пачаў абыходзіць увесь той родны кут, па якім гэтулькі бедаваў. Чорны. У хаце Сцяпана Касцевіча ў гэты час сабралася многа людзей.. Абмяркоўвалі ўсё здарэнне, бедавалі, ахалі, клялі... Пестрак. // Турбавацца, хвалявацца, клапаціцца аб кім‑, чым‑н. [Маці:] — У тваёй [Сцяпанкавай] галаве толькі цацкі. Каб ты лепей бедаваў аб тым, хто сёлета ў нас поле араць будзе, хто шнур засее. Бядуля. [Валя Валодзю:] — Ты бедаваў, што білет прападзе. Вось запрасі Надзю. Крапіва.

2. Жыць у нястачы, беднасці; гараваць. Мянялася жыццё нядаўніх беднякоў, бедавалі ад вясны да зімы, жабруючы і гнучы спіны за кавалак хлеба. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kümmern

1. vt турбава́ць; засмуча́ць;

was kümmert mich das? яка́я мне да гэ́тага спра́ва?

2. ~, sich (um A) турбава́цца, клапаці́цца (пра каго-н., пра што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wyrost :

na wyrost — загадзя; на запас; на выраст;

martwić się na wyrost — загадзя бедаваць (турбавацца; непакоіцца);

kupić ubranie na wyrost — купіць вопратку на выраст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Трудны ‘цяжкі’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Вруб.; паст., Сл. ПЗБ), ‘нудны, прыкры, невыносны’ (Нас.), ‘цяжка хворы’ (Пан.), тру́дна ‘вельмі цяжка, вельмі моцна’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Ян., Сл. ПЗБ), ‘пакутліва (пры смерці), балюча, пякельна, нясцерпна’ (воран., в.-дзв., швянч., ашм., пруж., Сл. ПЗБ), ‘немагчыма’, ‘толькі б’ (Нас.), тру́дно ‘цяжка’ (Сл. ПЗБ), трудно́ ‘тс’ (Растарг.); сюды ж труднава́ць ‘пакутаваць, гараваць’ (Сцяц.; маладз., Янк. Мат.), ‘цяжка хварэць, мучыцца пры цяжкай хваробе, перад смерцю’ (Рэг. сл. Віц., Пан., Сл. ПЗБ, Янк. 3.), ‘перажываць, хвалявацца, нервавацца’ (воран., Сл. ПЗБ), ‘трывожыцца’ (Сцяшк.), труднава́цца ‘турбавацца’, ‘пакутаваць, моцна перажываць’ (гродз., Нар. лекс.), ‘знаходзіцца ў цяжкім становішчы’ (Сцяшк. Сл.), трудні́ць ‘абцяжарваць, турбаваць’ (Нас.), ‘мучыць, цягнуць на ваніты’ (мядз., Нар. сл.), трудні́цца ‘мучыцца’, ‘пакутаваць ад болю, ад хваробы перад смерцю’ (віл., рагач., Сл. ПЗБ, Скарбы, Др.-Падб., Сцяшк. Сл.). Да труд 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)