група грамдадатных бактэрый, якія ўтвараюць клеткі або гіфы. Каля 700 відаў: уласна актынаміцэты, мікабактэрыі, стрэптаміцэты і інш. Большасць актынаміцэтаў — сапратрофы; пашыраны ў глебе, вадаёмах і паветры, на раслінных рэштках.
Маюць нітачна-, палачка- ці кокападобную форму, бакавыя нарасці, большасць утварае міцэлій. Размнажаюцца спорамі або дзяленнем. Патагенныя для раслін, жывёл і чалавека віды выклікаюць актынамікоз, актынабацылёз, туберкулёз і інш. хваробы. Віды, якія прадуцыруюць антыбіётыкі, пігменты, вітаміны і інш., выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sanatorium
н. санаторый;
sanatorium przeciwgruźlicze — санаторый для хворых на туберкулёз
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЛЬТАР Віктар Бенядзіктавіч (28.7.1902, г. Даўгаўпілс, Латвія — 14.4.1931),
бел. пісьменнік. У 1922—26 студэнт каморніцкага ф-та Чэшскага вышэйшага тэхнікума (Прага). Захварэўшы на туберкулёз, перапыніў вучобу, вярнуўся ў Латвію. Настаўнічаў у бел. школах. Друкаваўся з 1923. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы (псеўданім Янка Палын). Раман «Роджаныя пад Сатурнам» (апубл. 1991, газ. «Голас Радзімы») грунтуецца на ўспамінах аб студэнцкім жыцці.
Тв.:
Леснікова сена: Апавяданне. Рыга, 1932.
Літ.:
Езавітаў К. В.Б.Вальтар // Бел. школа ў Латвіі. 1932. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
люпазо́рый
(ад лац. lupus = воўк)
спецыяльная лячэбная ўстанова для хворых на туберкулёз скуры (люпус).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Tuberkulósef -, -n туберкулёз, сухо́ты;
an ~ erkránken захварэ́ць на сухо́ты [туберкулёз]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАЦЯ́Н Анатоль Мікалаевіч (н. 23.1.1962, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1984). З 1984 у Бел.НДІ туберкулёзу. З 1987 у Мінскім мед. ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па праблеме імуналагічнай аховы арганізма хворых і здаровых людзей, па лячэнні саркаідозу і туберкулёзу лёгкіх і інш. Распрацаваў аптымальную схему імунахіміятэрапіі хворых на туберкулёз.
Тв.:
Иммунологические нарушения у больных туберкулёзом легких и пути повышения эффективности лечения. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКІЛО́З (ад грэч. ankylos крывы, сагнуты),
поўная нерухомасць сустава пры паталагічных зменах яго тканак. Адрозніваюць анкілозы касцявыя (касцявое зрастанне сустаўных паверхняў паміж сабой), пазасустаўныя (утварэнне касцявой перамычкі за кошт акасцянення мяккіх тканак вакол сустава; сустаўная шчыліна пры гэтым захавана), фіброзныя (утварэнне рубцовых спаек паміж сустаўнымі паверхнямі). Пры касцявым і пазасустаўным анкілозе вобласць нерухомага сустава пры функцыян. нагрузцы (хадзе) бязбольная, пры фіброзным — узмоцненая нагрузка выклікае боль у суставе. Развіваецца ад раненняў, закрытых пераломаў касцей у суставе, ад запалення (туберкулёз, ганарэя і інш.), працяглай нерухомасці сустава. Лячэнне хірург. і фізіятэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎКІН Валянцін Сяргеевіч (н. 10.11.1936, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1979), праф. (1982). Скончыў Крымскі мед.ін-т (1960). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па дыферэнцыяльнай дыягностыцы і лячэнні туберкулёзу і інш. хвароб бронха-лёгачнай сістэмы, туберкулёзе лёгкіх і цукровым дыябеце.
Тв.:
Туберкулёз лёгких у больных сахарным диабетом. Мн., 1985;
Краткий справочник по симптоматике болезней системы дыхания. 2 изд. Мн., 1987. Лечение болезней бронхов и легких: Справ Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАБАКТЭ́РЫІ (Mycobacterium),
род бактэрый, роднасных актынаміцэтам. Каля 20 відаў. Пашыраны ў глебе, вадзе, харч. прадуктах.
Палачкі (0,2—0,6 × 1—10 мкм), часта злёгку скрыўленыя, галінастыя з уключэннямі ў выглядзе ружанцаў і гранул. Некат. віды ўтвараюць гіфы, якія распадаюцца на палачкі і кокі. Грамстаноўчыя, кіслотаўстойлівыя, нерухомыя. Маюць у сабе караціноіды, таму іх калоніі часта пігментаваныя (аранжавыя, жоўтыя, чырвоныя). Размнажаюцца дзяленнем клетак, спор не ўтвараюць. Сапрафітныя формы ўдзельнічаюць у мінералізацыі арган. рэшткаў, некат. акісляюць парафіны і вуглевадароды. Патагенныя віды выклікаюць хваробы чалавека (туберкулёз, лепру), жывёл і раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРАМІ́НАВАЯ КІСЛАТА́,
прыроднае злучэнне, якое прысутнічае ў тканках жывёл і ў некаторых мікраарганізмах у выглядзе N- і N, O-ацыліраваных (або O-метыліраваных) вытворных (сіялавых кіслот), HOOC—CO—CH2—CHOH—CH(NH2)—(CHOH)3—CH2OH. Уваходзіць у склад прыродных глікаліпідаў, глікапратэідаў, у малекулах якіх звязана з рэшткамі монацукрыдаў. Біясінтэз Н.к. працякае з удзелам вытворных гексазамінаў і піравінаграднай кіслаты. Пры некат. хваробах і паталаг. станах (напр., рак, туберкулёз, псіхічныя захворванні) колькасць Н.к. ў вадкасцях і тканках арганізма значна павялічваецца. У складзе глікаліпідаў удзельнічае ў звязванні некат. вірусаў і нейратаксінаў у арганізме.