Трайдо́ліць ’гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. польск. дыял. trajdolić się ’круціцца; трэсціся, едучы на возе’, drajdolić się ’тс’, trajda ’кабета без такту; растропа’. Звязана з трайда́ ’балбатуха, лапатуха’ (астрав., Сл. ПЗБ), якое выводзяць з літ. traidà ’тс’ (Грынавяцкене, там жа), што ў святле польскіх форм сумніўна. Хутчэй гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тра‑ра‑ра, тра-ля-ля, польск. traj ’тс’ і пад. Параўн. трандоліць, трындоліць, трандзіць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дрыжаць, дрыжэць, уздрыгваць, падрыгваць, уздрыгацца, трэсціся, трасціся, калаціцца, трымцець, скаланацца □ хадзіць хадуном
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
bump2 [bʌmp] v.
1. (against/into) удара́цца, натыка́цца, налята́ць;
bump into smb. infml наляце́ць на каго́-н., сутыкну́цца з кім-н.
2. (against/on) удара́ць, вы́цяць;
I have bumped my knee on the table. Я выцяў калена аб стол.
3. трэ́сціся па выбо́інах (пра машыну)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
труси́ться несов., прост.
1. (сыпаться, рассыпаться от тряски) церушы́цца, расцяру́швацца;
2. (дрожать, трястись от холода и т. п.) дрыжа́ць, трэ́сціся, калаці́цца;
3. страд. церушы́цца, парушы́цца, сы́пацца; см. труси́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
drżeć
незак. дрыжаць, трэсціся, калаціцца;
~eć ze strachu (zimna, złości) — дрыжаць (трэсціся; калаціцца) ад страху (холаду, злосці);
2. перан. дрыжаць; баяцца;
~ę na samą myśl o tym — мяне калоціць нават ад думкі пра гэта; я дрыжу ад адной думкі пра гэта
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Дрынду́шка ’частушка’, ’дробязь, цацка’ (БРС), дрындуха ’частушка’ (Шат.). Параўн. у Насовіча: дры́ндаць ’ленавацца; хадзіць, спяваючы’, дры́нда ’гультай’, ’від плуга’. Слаўскі (1, 172) прыводзіць вялікую групу слав. слоў са шматлікай семантыкай і лічыць, што гэта ўсё лексемы гукапераймальнага характару. Параўн. польск. drynda ’вазок’, dryndač ’павольна ехаць, трэсціся на возе’, укр. дри́нда ’вазок’, дри́ндати ’бегчы рыссю’, серб.-харв. др̏ндати ’балбатаць, размаўляць’ і г. д. Паводле Сл. паўн.-зах., дры́ндаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ < польск. dryndać.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пратрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. пратросся, ‑трэслася і ‑трэслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
1. Трэсціся некаторы час. Пасля таго як Якавенка пратросся ў машыне суткі, яму здавалася, што і зямля, да якой ён цяпер прыпаў, таксама гайдаецца. Мележ.
2. перан. Разм. Пры дапамозе якіх‑н. рухаў давесці сябе да стану бадзёрасці; размяцца. — Сцёпа, пачакай! — затрымала яго жонка.. — Давай заўтра махнём куды-небудзь у раён! Пратрасёмся, падыхаем свежым паветрам. Корбан.
3. Разм. Прагаладацца (у дарозе). [Андрэй:] — Еш, Пеця, еш, пакуль даедзеш дадому — пратрасешся. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трух ‘ павольная рысь, трушок’ (ТСБМ, Бяльк.), трух‑трух — гукаперайманне для абазначэння бегу дробнай рыссю (ТСБМ), трюх‑трюх — пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.), трю́ханьня ‘язда трушком’ (Юрч. СНЛ); тру́хаць ‘бегчы трушком’ (ТСБМ, Шат., ТС; віл., Сл. ПЗБ), тру́хыць ‘тс’ (Бяльк.; Юрч. Сін.), пратру́хаць (Нік. Очерки), часцей, аднак, прыслоўе ў форме назоўніка ў Тв. скл.: тру́хам ‘(трухаць) трушком’ (Шат., Гарэц., Др.-Падб., Янк. 1, Байк. і Некр.; лях., Сл. ПЗБ), трухо́м ‘павольным бегам’ (рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), тру́хом ‘тс’ (ТС), тру́хым ‘тс’ (Бяльк.). Укр. трух ‘конскі бег’, трух‑трух, трюх‑трюх, трюхи́‑трюхи́ — выгук для выражэння бегу каня трушком, трюха́ ‘малая рысь каня’, трухце́м, трюхом ‘трушком’, трю́хати ‘бегчы або ехаць рыссю’, рус. тру́хать ‘ехаць дробнай рыссю’, трю́хать ‘трэсціся’, трюх‑трюх, трух‑трух — перадае язду рыссю. Усходнеславянскае гукапераймальнае ўтварэнне, якое ўзнікла, відаць, пры ад’ідэацыі дзеяслова трусіць < прасл. *trǫsiti (sę) ‘трэсціся’ (Фасмер, 4, 110–112; ЕСУМ, 5, 663), параўн. і польск. trząskiem ‘трушком’ (Брукнер, 579). Сюды ж трухла́ ‘подбежкам’ (Сцяшк. Сл.), трухіня́ць ‘ісці подбегам’ (Скарбы; слонім., Жыв. сл.). Гл. таксама труском, трушком.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ківа́ць ’рухаць, пахістваць, падаваць знакі галавой, пальцамі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Грыг., Гарэц., Яруш., Сержп., Бяльк.). Укр. кивати, рус. кивать ’тс’, ст.-слав. покывати ’паківаць’, балг. кивам, славен. kívati ’ківаць’, польск. kiwać, чэш. kývati, славац. kývať, в.-луж. kiwać, н.-луж. kiwaś ’тс’. Прасл. *kyvati — ітэратыўная форма ад kъvati (ст.-слав. къвати). Суадносілася з лац. ceveo ’віляю’. У апошні час атрымала яшчэ адну індаеўрапейскую паралель: асец. gīwyn ’мучыцца, трэсціся’. Гл. Фасмер, 2, 228; Абаеў, 1, 520; ЕСУМ, 2, 428.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трамце́ць ’мігцець, дрыжаць’ (Скарбы, Сцяшк.), ’калаціць’, ’дрыжаць ад жадання’ (брагін., З нар. сл.), ’брынкаць, бразджаць (аб паколатым посудзе)’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’ляскаць’ (брагін., Шатал.), ’пакрывацца пухірамі, пячы’ (навагр., Сл. ПЗБ), тромце́ць ’дрыжаць, трапятаць’ (ТС). Укр. тремті́ти ’дрыжаць, трымцець, трапятацца’, польск. дыял. trzemcieć ’хістацца’, ст.-чэш. třměti ’тс’. Прасл. *trьmtěti ’дрыжаць’ роднаснае прасл. tręsti ’трэсці’, лац. tremere ’тс’, tremare ’дрыжаць’, ст.-грэч. τρέμω ’трасуся’, літ. trinksė́tі ’грукаць, пастукваць’, лат. trimēt ’рухацца’, trīcēt ’дрыжаць, трэсціся’ (Махэк₂, 659; ЕСУМ, 5, 629). Гл. таксама трымцець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)