торфа... (а таксама тарфа...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «торф», «тарфяны», напрыклад: торфаздабыванне, торфабрыкет, торфаагрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fossil [ˈfɒsl] n.

1. вы́капень, акамяне́ласць;

fossil fuel аргані́чны від па́ліва (нафта, каменны вугаль, торф)

2. derog. дапато́пная істо́та (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вальса́ ’тарфяное балота; забалочаны луг, часам з вольхамі’ (Яшк.), ольсторф’ (КЭС). Гл. алёс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарці́на ’кавалак торфу’ (карэліц., Янк. Мат.). З тарфіна ’тс’ (гл. торф) з прыпадабненнем зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бітуміно́зны

(лац. bituminosus = смаляны)

які ўтрымлівае ў сабе бітумы (напр. б. торф).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сфа́гнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сфагнуму. Сфагнавае покрыва. Сфагнавы мох. // Парослы сфагнумам. Сфагнавае балота. // Які ўтварыўся са сфагнуму. Сфагнавы торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Торп1 ’бакавыя часткі ў гумне, застаронкі, зададзеныя збожжам’ (Сл. ПЗБ; астрав., Ск. нар. мовы; Сцяшк., Сержп. Прымхі; паўн.-зах. і цэнтр., ЛА, 2), ’абарог для сена’ (Касп.), ’сцірта ў гумне паміж двума слупамі’ (ашм., Стан.), ст.-бел. торпъ ’адзінка для вымярэння неабмалочанага збожжа’. Гл. тарпа1.

Торп2торф’ (Мат. Гом., Жд. 2, Жд. 3), то́рпа ’тс’ (Скарбы), тарпа́ ’тс’ (Касп.). З торф (гл.) з заменам не ўласцівага народнай мове гука ф на п, магчыма, пад уплывам папярэдняга слова, бо выкапаны торф складвалі для прасушкі ў выглядзе сціртаў. Параўн. тарпа2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кампастава́цца, ‑туецца; зак. і незак.

1. Перагніць (перагніваць), утварыўшы (утвараючы) кампост. Торф добра кампастуецца з мінеральнымі ўгнаеннямі.

2. толькі незак. Зал. да кампаставаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таршы́на, ’тарфіна, кавалак торфу’ (Юрч.), таршы́нка ’брыкет торфу’ (Ян.). Ад торх (гл. торф) як порахпарушынка, парушына, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каўстабіялі́ты

(ад гр. kaustos = гаручы + біяліты)

гаручыя выкапнёвыя горныя пароды арганічнага паходжання (вугаль, гаручыя сланцы, нафта, торф).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)