тлустыалей, які атрымліваюць з ільнянога семя прасаваннем ці экстракцыяй арган. растваральнікамі. Вадкасць ад залаціста-жоўтага да бурага колеру, шчыльн. 926—936 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе. Хутка высыхае, дае гладкую, сухую, бліскучую плёнку, якая не плавіцца пры награванні да 260 °C. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці пакосту, алкідных смол, сікатыву, алейных лакаў, мяккіх гатункаў мыла; у медыцыне для прыгатавання мазей; у некат. краінах як харч. прадукт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
blubbery
[ˈblʌbəri]
adj.
1) таўсты́, адтапы́раны
blubbery lips — адтапы́раныя ву́сны
2) тлу́сты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГА́РДЭРАВА ЗАЛО́ЗА,
вочная залоза мігальнай перапонкі ў большасці наземных і другасна-водных пазваночных жывёл. Выдзяляе тлусты сакрэт, які змазвае пярэднюю паверхню вока (рагавіцу), захоўвае яе ад высыхання, у водных жывёл — ад уздзеяння вады. У большасці жывёл гардэрава залоза знаходзіцца ў вобласці ніжняга павека каля ўнутр. (насавога) вугла вока. Добра развіта ў рыючых паўзуноў (напр., у амфізбенаў, слепазмеек). У многіх млекакормячых, у т. л. ў чалавека, рэдукавана. Гардэраву залозу ўпершыню апісаў швейц. анатам І.Гардэр у аленя (1694).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЦЫ́НА (польскае rycyna ад позналац. Ricinus клешчавіна),
раслінны тлусты алей з насення клешчавіны. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вязкая вадкасць светла-жоўтая ці амаль бясколерная, шчыльн. 950—974 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання ад -8 да -18 °C. Не раствараецца ў вадзе і бензіне. Невысыхальны алей; мае 80—90% трыгліцэрыдаў рыцынолевай (12-гідраксі-цыс-9-октадэцэнавай) к-ты (гл.Алеі). Выкарыстоўваюць як змазачны матэрыял, гідраўлічную вадкасць, кампанент мазей і касметычных сродкаў, у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сы́ты, -ая, -ае.
1. Які наеўся, не адчувае голаду; які поўнасцю здаволіўся.
С. (наз.) галоднаму не спагадае (прыказка). Сытае дзіця.
2.Тлусты, укормлены.
С. вяпрук.
3. Які ўтрымлівае шмат тлушчу.
Сытае мяса.
4.перан. Які жыве ў дастатку, у раскошы; заможны, багаты (разм.).
Сытыя дзялкі.
Сытае жыццё.
◊
Сыты па горла (разм., неадабр.) — з лішкам, дастаткова каму-н. чаго-н.
|| наз.сы́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
масляні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. У склад якога ўваходзіць масла; тлусты. Нафта — масляністая вадкасць з рэзкім пахам. □ Плавіліся ў масляністай вадзе залацістыя зоры, рэдкія агеньчыкі партовых ліхтароў.Лынькоў.
2. Як бы пакрыты слоем масла. Масляністыя светлыя вочы [Віктара] насмешліва бліснулі.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэгра́
(фр. degras, ад лац. de = з, ад + фр. gras = тлусты)
тлушчавы матэрыял, які выкарыстоўваецца ў скураной вытворчасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
öliga
1) ма́сляны, тлу́сты
2) маслі́сты, але́істы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЎРЫПІГМЕ́НТ [ад лац. aurum (auri) золата + пігмент(ы)],
мінерал класа сульфідаў As2S3. Мае 60,9% мыш’яку і 39,1% серы.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Звычайна ў выглядзе ліставатых, слупкаватых або валакністых масіўных агрэгатаў. Колер ад лімонна- і залаціста-жоўтага да аранжава-жоўтага. Паўпразрысты. Бляск тлусты да алмазнага. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Тыповы мінерал сярэдне- і нізкатэмпературных мыш’яковых і сурмяна-ртутных радовішчаў, а таксама ў адкладах гарачых мінер. крыніц. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай і гарбарнай прам-сці, як мыш’яковая руда.