Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
underground2[ˈʌndəgraʊnd]adj.
1. падзе́мны
2. падпо́льны, та́йны, нелега́льны;
underground activities падпо́льная дзе́йнасць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Та́дны ’танны’ (дзятл., Жыв. сл.; ЛА, 3). Дыялектная дысіміляцыя (н > д) доўгага (з падвойнага) санорнага, параўн. тое ж у тайны2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ ПАЛІТЫ́ЧНЫХ, ПРАЦО́ЎНЫХ, ЖЫЛЛЁВЫХ І І́НШЫХ ПРАВО́Ў ГРАМАДЗЯ́Н,
злачынствы, накіраваныя супраць канстытуцыйных і інш. правоў і свабод грамадзян. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў належаць: перашкода ажыццяўленню выбарчага права, падлог выбарчых дакументаў, заведама няправільны падлік галасоў або парушэнне тайны галасавання, парушэнне заканадаўства аб рэферэндуме, незаконнае выкарыстанне грашовых сродкаў і матэрыяльных рэсурсаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў; парушэнне недатыкальнасці жылля грамадзян, законных правоў прафсаюзаў, заканадаўства аб працы, тайны перапіскі, тэлефонных перагавораў і тэлеграфных паведамленняў; адмаўленне ў прыёме на працу або звальненне цяжарнай жанчыны ці кормячай маці, праследаванне грамадзян за крытыку; парушэнне правіл аховы працы, аўтарскіх і вынаходніцкіх правоў. Пакаранне за пералічаныя злачынствы залежыць ад ступені іх грамадскай небяспекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
келе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да келлі. Келейнае жыццё. Келейныя правілы.
2.перан.Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых. Келейныя размовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меліні́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мелініту. // Начынены мелінітам. Мелінітавы снарад. □ [Ірына] добра ўжо ведала ўсе тайны дынаміту, асаблівасці мелінітавых шашак.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канспіраты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з канспірацыяй; тайны, падпольны. Канспіратыўная арганізацыя. Канспіратыўная кватэра. □ Вартаўніком управы горада Н... служыў, кажучы канспіратыўнай мовай, партызан.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)