праграма фіз. аздараўлення на аснове фіз. практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.). Распрацавана ў 1960-я г.амер. урачом К.Куперам. Выкананне гэтых практыкаванняў на працягу пэўнага часу спрыяе разгортванню і павелічэнню дыхальных (аэробных) магчымасцяў арганізма. Уздзеянне аэробікі на арганізм рэгулюецца працягласцю і інтэнсіўнасцю практыкаванняў. Існуюць спец. тэсты, табліцы нагрузак з улікам полу чалавека і яго ўзросту, падрыхтаванасці і гэтак далей Часам аэробіку атаясамліваюць з рытмічнай гімнастыкай.
Літ.:
Купер К. Аэробика для хорошего самочувствия: Пер. с англ. 2 изд. М., 1989.
дацкі астраном, рэфарматар практычнай астраноміі. Вучыўся ў Капенгагенскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1576 пабудаваў абсерваторыю Ураніборг, дзе больш за 20 гадоў сістэматычна з найвышэйшай дакладнасцю вызначаў месцазнаходжанне зорак на нябеснай сферы. Адкрыў дзве няроўнасці ў руху Месяца, даказаў, што каметы — нябесныя целы, больш далёкія за Месяц. Склаў каталог зорак, табліцыастр. рэфракцыі і інш. Яго назіранні Марса далі магчымасць І.Кеплеру ўстанавіць законы руху планет.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966. С. 219.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭГРА́Л ІМАВЕ́РНАСЦІ,
агульная назва некалькіх звязаных адна з адной спец. функцый, напр., інтэграл памылак
. У тэорыі імавернасцей пераважна выкарыстоўваюць І.і. Гаўса
.
Для выпадковай велічыні x, якая мае нармальнае размеркаванне з матэм. чаканнем 0 і дысперсіяй σ2, імавернасць таго, што |x|≤t роўная er𝑓(t/√2). Для вылічэння І.і. створаны спец.табліцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэманстра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.
Першамайская д.
2. Нагляднае азнаямленне з чым-н., публічны паказ.
Д. фільма.
3. Праяўленне, сведчанне чаго-н.
Д. патрыятызму.
4. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
5. Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.
Устроіць дэманстрацыю каму-н.
|| прым.дэманстрацы́йны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.).
Дэманстрацыйныя табліцы.
Дэманстрацыйная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІПА́РХ (Hipparchos; каля 180—190 да н.э., г. Нікея, цяпер г. Ізнік, Турцыя — 125 да н.э.),
старажытнагрэчаскі астраном, адзін з заснавальнікаў астраноміі. У выніку сістэматычных астр. назіранняў склаў каталог становішчаў 850 зорак і падзяліў іх паводле ступеней яркасці на 6 велічынь. Адкрыў з’яву прэцэсіі; даследаваў бачны рух Сонца і Месяца і склаў табліцы гэтага руху; вызначыў адлегласць ад Зямлі да Месяца; вылічыў працягласць трапічнага года; распрацаваў тэорыю зацьменняў; увёў геагр. каардынаты — шырату і даўгату. Звесткі аб працах Гіпарха прыведзены ў творы К.Пталамея «Альмагест».
Літ.:
Ван-дер-Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука: Пер. с англ. [Т. 2]. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КІ (ад грэч. kokkos зерне),
бактэрыі шарападобнай формы. Тэрмін «К.» выкарыстоўваюць для апісання формы мікраарганізмаў, таксанамічнага значэння не мае. Пашыраны ў глебе, паветры, харч. прадуктах і інш.Найб. вядомыя аэробныя К. — Micrococcus, анаэробныя — Peptococcus, Pediococcus.
Клеткі дыяметрам 0,5—4 мкм, нерухомыя. Пераважна грамстаноўчыя. Адзіночныя К. адносяцца да мікракокаў. У залежнасці ад напрамку дзялення ўтвараюць пары клетак — дыплакокі, ланцужкі — стрэптакокі. Пры дзяленні ў двух узаемнаперпендыкулярных напрамках узнікаюць плоскія «табліцы», у трох — кубічныя пакеты — сарцыны. Хаатычнае дзяленне з утварэннем гронкападобнай масы ўласціва стафілакокам. Некат. віды (малочнакіслыя стрэптакокі) выкарыстоўваюць у харч. прам-сці. Патагенныя стрэптакокі і стафілакокі выклікаюць гнойныя захворванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖЫ́ЎНАСЦЬ КАРМО́Ў,
уласцівасць кармоў задавольваць прыродную патрэбу жывёлы ў ежы; таксама ступень адпаведнасці колькасці і якасці засваяльнасці пажыўных рэчываў кармоў патрэбам жывёлы. Неаднолькавая для жывёл розных відаў, прадукцыйнасці і фізіял. стану. Ацэньваецца па хім. саставе кармоў, іх засваяльнасці, энергет. каштоўнасці і паўнацэннасці. Асн. паказчыкі П.к. — агульная пажыўнасць (вызначаецца ў кармавых адзінках), колькасць абменнай энергіі, пратэіну, амінакіслот, макра- і мікраэлементаў, вітамінаў. Састаў і пажыўнасць раслінных кармоў залежаць ад сорту раслін, кліматычных умоў, якасці глебы, угнаенняў, спосабаў і тэрміну ўборкі, захавання і падрыхтоўкі да скормлівання. Для практычнага выкарыстання распрацаваны спец. кармавыя табліцы, у якіх характарызуецца П.к. паводле асн. паказчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сінапты́чны
(гр. synoptikos = здольны ўсё акінуць вокам, агледзець)
1) які дае агляд усіх частак складанага цэлага (напр. с-ыя табліцы);
2) які мае адносіны да сіноптыкі; звязаны з высвятленнем метэаралагічных умоў, стану здароўя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
або́рка1, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Невялікая вяроўка; шпагаціна. Перавязаць што-небудзь аборкай. □ Пяньку яна [Аўгінка] хацела здаць нарыхтоўшчыкам, але перадумала — у сваёй гаспадарцы таксама аборкі патрэбны.Чыгрынаў.
або́рка2, ‑і, ДМ ‑рцы; Рм. ‑рак; ж.
1.Спец. Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога‑н. малюнка, табліцы і пад. Тэкст у аборку.
2. Нашытая палоска матэрыі. //часцеймн. (або́ркі, ‑рак). Тое, што і брыжы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарыста́ць (што) сов. испо́льзовать; воспо́льзоваться (чем); примени́ть, употреби́ть;
с. вы́падак — испо́льзовать слу́чай; воспо́льзоваться слу́чаем;
с. во́льны час — испо́льзовать свобо́дное вре́мя;
с. ве́ды — испо́льзовать (примени́ть) зна́ния;
с. таблі́цы — испо́льзовать (примени́ть) табли́цы, воспо́льзоваться табли́цами
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)