2. (мерацца сіламі) з кім-н. séine Kräfte mit j-m (D) méssen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
áufschwingen*
1.vt узма́хваць
2.~, sich
1) узвіва́цца
2) збіра́цца з сі́ламі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
акупі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Заняць (займаць) узброенымі сіламі чужую тэрыторыю без атрымання на гэта суверэнных правоў. //перан.Разм. Заняць, захапіць пэўнае месца, памяшканне. Брыгадзіры і аграномы.. акупіравалі ўсю кантору.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІСТЫЦЫ́ЗМ,
схільнасць да містычнага (гл.Містыка); рэлігійна-культавая практыка, накіраваная на дасягненне яднання са звышнатуральнымі сіламі (акультызм, спірытызм, астралогія, магія, парапсіхалогія і інш.), а таксама сукупнасць дактрын, якія асэнсоўваюць і абгрунтоўваюць гэтую практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЙТРО́Н,
стабільнае ядро атама цяжкага ізатопа вадароду (дэйтэрыю) з масавым лікам 2. Абазначаецца 2H, D. Складаецца з пратона і нейтрона і з’яўляецца найпрасцейшай сістэмай, звязанай ядзернымі сіламі. Выкарыстоўваецца як мішэнь у многіх ядз. рэакцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калектывізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у калгасы. Калектывізаваць сялянства. □ Сымон Карызна, упэўнены ў немінучай удачы, даў сабе слова намагчыся ўсімі сіламі і калектывізаваць свой сельсавет раней ад усіх у раёне.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДСТУПЛЕ́ННЕ, адыход,
дзеянні войскаў з мэтай выхаду з-пад удараў праціўніка і заняцця больш выгаднага становішча для далейшых баявых дзеянняў. Можа быць наўмыснае і вымушанае (калі немагчыма наяўнымі сіламі ўтрымаць заняты раён і ствараецца рэальная пагроза акружэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́ФІ (Муамар) (н.вер. 1942, г. Сірт, Лівія),
палітычны і дзярж. дзеяч Лівіі. Скончыў Лівійскі ун-т, ваен. каледж (1965). Стварыў і ўзначаліў арг-цыю «Свабодныя афіцэры юніяністы-сацыялісты» (1964). Удзельнік рэвалюцыі 1.9.1969, якая скінула манархію. У 1969—79 старшыня Савета рэв. камандавання (вышэйшы орган улады), галоўнакаманд. ўзбр.сіламі. У 1970—72 прэм’ер-міністр і міністр абароны, у 1977—79 ген. сакратар Усеагульнага нар. кангрэса (вышэйшы орган заканад. улады). У 1979 адмовіўся ад усіх дзярж. пасад. Фактычна з’яўляецца кіраўніком краіны, галоўнакаманд. узбр.сіламі, мае неабмежаваную ўладу як кіраўнік Рэвалюцыі 1 верасня. Аўтар «Зялёнай кнігі» (1976—79), у якой выклаў сваю грамадска-паліт. праграму (т.зв. трэцяя сусв. тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ГАЛЬСКІ БОЙ 1943,
бой паміж 2-м батальёнам Смаленскага партыз. палка і ням.-фаш. захопнікамі ў в. Латыгаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. 25 крас. ў Вял.Айч. вайну. Партыз. полк пасля жорсткіх баёў з намнога большымі сіламі карнікаў перамяшчаўся на новую базу; на шляху перадыслакацыі, у в. Латыгаль, знаходзіўся варожы гарнізон, знішчыць які было даручана 2-му батальёну. Партызаны ноччу асн.сіламі атакавалі гарнізон, гранатамі падавілі яго дзоты, і пасля 3-гадзіннага бою разграмілі ворага. Падмацаванне ворагу з г. Сянно было спынена партыз. засадай. У выніку бою ў сістэме ням.-фаш. гарнізонаў утварыўся разрыў, што дало магчымасць партыз. дыверсійным групам больш кароткім шляхам выходзіць да чыг. Орша—Віцебск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МБУРГСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1923,
узброенае выступленне левых сіл пад кіраўніцтвам Э.Тэльмана ў г. Гамбург 23—25 касір, ў час рэв. крызісу ў Германіі. Планавалася камуністамі як сігнал да агульнагерм. паўстання, аднак апошняе не адбылося. Дрэнна ўзброеныя паўстанцы (у асноўным рабочыя) пасля барыкадных баёў разбіты сіламі парадку.