БУЛЫ́ГІНСяргей Іванавіч (н. 10.7.1963, с. Салаўёўка Новасібірскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1984). Алімпійскі чэмпіён (1984) у эстафеце, чэмпіён свету ў эстафеце (1983, 1985, 1986) і каманднай гонцы (1989), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1989 у эстафеце. 7-разовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён СССР, прызёр этапаў Кубка свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСІ́Й (СіманскіСяргей Уладзіміравіч; 9.11.1877, Масква — 17.4.1970),
патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Скончыў маскоўскія ун-т (1899) і духоўную акадэмію (1904). Быў рэктарам Тульскай і Наўгародскай духоўных семінарый. У сане епіскапа з 1913. У 1943—45 мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі. У 1945 на памесным саборы ў Маскве абраны патрыярхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ШЧАНКАСяргей Пятровіч (20.4.1923, в. Сцяпы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 31.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну падпольшчык, партыз. сувязны, з восені 1943 у Чырв. Арміі. Вызначыўся 24—25.6.1944 пры вызваленні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.: пераправіўся цераз р. Друць, захапіў плацдарм. Загінуў у баі на тэр. Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРАМІ́ЦКІСяргей Міхайлавіч (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-ртэхн.н., праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1977), дзе і працаваў з 1979. З 1995 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па антэнных сістэмах з апрацоўкай сігналаў, антэнных сістэмах радыёлакатараў спец. прызначэння, агульнай радыёлакацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
недае́дзены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад недаесці.
2.узнач.прым. З’едзены не цалкам, не поўнасцю. — І добра, Толя. Ты, брат, заўсёды быў маладзец, — сказаў Сяргей Рыгоравіч, зноў беручыся за недаедзены агурок.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалю́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Адчуваць непрыязнасць, непрыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Сяргей Моніч быў залішне самаўпэўнены, таму людзі крыху недалюблівалі яго.Бажко.[Даміра:] — Крытыка — рэч карысная. Шкада, што ў нас яе недалюбліваюць.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адплюшчыць трохі, не да канца. Да самага Глухога бору Сяргей быў маўклівы і нерухомы. Толькі адзін раз прыадплюшчыў зацёкшае крывёю правае вока, а можа гэта толькі здалося Далідовічу.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхварэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.
Разм. Стаць на доўгі час хворым; моцна і надоўга захварэць. Вярнуўшыся ў Вільню, Максім некалькі дзён праляжаў у сябе на кватэры, пакуль трохі ачуняў. Сяргей расхварэўся не на жарты.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залі́шне, прысл.
Разм. Звыш меры, занадта. Сяргей апраўдваецца залішне голасна, і Юрка прыкрывае яму рот далонню.Курто.Іван.. Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу.Скрыган.Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)