wrangle1 [ˈræŋgl] n. (about/over) шу́мная спрэ́чка; сва́рка;

They are involved in a legal wrangle. У іх судовая справа.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

судо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да суда. Судовыя органы. Судовы прыгавор. Судовы выканаўца. □ І раптам пачуўся гучны голас: — Устаць! Суд ідзе! Гэта выгукнуў судовы прыстаў. Колас. // Які падлягае нагляду, распараджэнню суда. Усе ўжо ведалі, што да судовай адказнасці прыцягваюць прараба Нядаўняга. Дадзіёмаў. Зрэшты, не паспеў Максім Танк выйсці на волю, як на яго завялі новую судовую справу. Бугаёў.

2. Які мае адносіны да судаводства. Судовы працэс. Судовы разбор. Судовыя выдаткі. // У складзе назваў рада дысцыпліну якія адыгрываюць дапаможную ролю пры судзе і следстве. Судовая медыцына. Судовая хімія.

•••

Спаборны судовы працэс гл. працэс.

Судовы выканаўца гл. выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКРУ́ГА,

падзел дзярж. тэрыторыі па адм. ці паліт. прыкметах. 1) Адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30 і 1935—38.

2) Спец. адм.-тэр. адзінка галіновага кіравання (ваен. акруга, навучальная акруга, пагранічная акруга, судовая акруга і інш.).

3) У Зах. Беларусі — раён дзейнасці падп. акруговых к-таў КПЗБ і КСМЗБ.

4) Часовыя тэр. ўтварэнні для правядзення выбарчых кампаній.

т. 1, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАМЕ́СНІК,

1) у ВКЛ у 14—15 ст. прадстаўнік вял. князя, якому належала адм.-гасп., фінансавая і судовая ўлада на тэр. былых самаст. княстваў.

2) У 16—17 ст. памочнікі старосты ці ваяводы, якія ажыццяўлялі адм.-судовую ўладу ў паветах і ваяводствах ВКЛ (гл. Гродскі суд).

3) У Рас. імперыі ўрадавая асоба мясц. адміністрацыі, тое, што генерал-губернатар.

т. 11, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

правасу́ддзе, ‑я, н.

1. Суд, судовая дзейнасць дзяржавы; юстыцыя. Сацыялістычнае правасуддзе. // Органы, якія ажыццяўляюць гэтую дзейнасць. З прыходам Чырвонай Арміі і ўстанаўленнем Савецкай улады .. [Хмель] меціць заняць якую-небудзь пасаду, яле тут яго палохае ўжо савецкае правасуддзе. Хомчанка.

2. Рашэнні, заснаваныя на законах і справядлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасу́дак (пірясу́дык) ’паўторны суд’ (Юрч. СНС). Ст.-бел. пересудьсудовая пошліна; плата суддзі і падсудку за разгляд справы’, у значэнні ’паўторны судовы разбор’ вядома з 1229 г. Да пера- і суд (гл.). Параўн. польск. przesądzić ’асудзіць паўторна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АСЭ́САР (лац. assessor),

службовая або судовая пасада (засядацель, прысудак лаўнік). У Стараж. Рыме асэсарам называлі засядацеля. Пазней у некаторых краінах Еўропы асэсарамі былі асобы, якія займалі суд. і адм. пасады. У ВКЛ і Польшчы з сярэдзіны 15 да 18 ст. Асэсары з’яўляліся засядацелямі земскага, вечавога, асэсарскага і інш. судоў. Асэсарскі суд, напрыклад, разглядаў апеляцыі мясц. судоў. Асэсар займаўся і справамі адм. кіравання.

т. 2, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАКА́РЫУС (Мікалай Сяргеевіч) (31.3.1869, Адэса — 23.12.1931),

украінскі судовы медык і крыміналіст, адзін са стваральнікаў суд. медыцыны і крыміналістыкі. З 1928 гал. суд.-мед. эксперт УССР. Па яго ініцыятыве ў 1923 у Харкаве створаны кабінет навук.-суд. экспертызы (з 1926 Ін-т суд. экспертызы, з 1931 яго імя). Аўтар прац «Судова-медыцынскія, мікраскапічныя і мікрахімічныя даследаванні рэчавых доказаў» (1910), «Судовая медыцына для медыкаў і юрыстаў» (1930) і інш.

т. 2, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

suit2 [s(j)u:t] n. law іск, судо́вая спра́ва;

bring/fill a suit against smb. прад’яўля́ць іск каму́-н.;

a criminal suit крыміна́льная спра́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАМІСА́РСКІ СУД,

часовы суд у ВКЛ і Рэчы Паспалітай для разгляду зямельных прэтэнзій прыватных землеўласнікаў, манастыроў, гарадоў да трымальнікаў каралеўскіх маёнткаў. Суддзямі выступалі камісары, якіх прызначаў кароль. Судовая справа разглядалася на месцы з выклікам бакоў і сведкаў, аглядам межаў маёнтка. К.с. вызначаў межы зямельных уладанняў і пазначаў іх на мясцовасці капцамі, пра што складаўся акт. Апеляцыі на выракі К.с. падаваліся ў звычайным парадку, з 1774 — у задворны асэсарскі суд (каралеўскі трыбунал).

т. 7, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)