інкрымінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што, каму-чаму.
Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму‑н. абвінавачванне ў чым‑н. Інкрымінаваць каму‑н. пакражу. □ [Шыковічу] страшэнна хацелася хутчэй заглянуць у справу — што і як там інкрымінуюць мёртваму Савічу?Шамякін.
[Ад лац. incriminare — абвінавачваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабраста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Пакрыцца валасамі, шэрсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [партызаны] страшэнна паабрасталі бародамі.Чорны.//(1і2ас.мн.неўжыв.). Абрасці якой‑н. расліннасцю з усіх бакоў. Дрэвы паабрасталі былі мохам і высыхалі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́кра,
1.Прысл.да прыкры.
2.безас.узнач.вык. Непрыемна, крыўдна. Міцю было страшэнна прыкра, сорамна ад таго, што Сюзана бачыла яго соннага, босага, з парэпанымі чорнымі пятамі...Навуменка.Мне было прыкра, горка, ад крыўды я ледзь не плакаў.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verrénnen*
~, sich (in A) быць апанта́ным (чым-н.), быць страшэ́нна закаха́ным (у каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
crazy[ˈkreɪzi]adj.infml
1. вар’я́цкі, звар’яце́лы; шалёны; утрапёны;
go crazy звар’яце́ць;
drive/make smb. crazy прыво́дзіць каго́-н. у шале́нства
2.страшэ́нна захо́плены (кім-н./чым-н.); які́ страціў ро́зум ад захапле́ння (кім-н./чым-н.);
He is crazy about football. Ён страшэнна захапляецца футболам;
They were jazz crazy. Яны страцілі розум ад захаплення джазам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
расхрыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Расхінуць шырока на сабе адзенне. Чаго ты расхрыстаўся?// Шырока расхінуцца (пра адзенне, часткі адзення). Крыссе .. [Анісімавага] кажуха расхрысталася і блыталася ў нагах.Сачанка.[Каліберда], відаць, не сачыў за сабою, бо адзенне было страшэнна неахайнае, брудны каўнер.. расхрыстаўся.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал.пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр.пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск.piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш.peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
heráuswachsen*vi(s) выраста́ць;
das wächst mir zum Hálse heráusразм. гэ́та мне страшэ́нна надаку́чыла [абры́дла]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
awfully
[ˈɔfli]
adv.
1) стра́шна; страшэ́нна
2) informal ве́льмі, мо́цна
I’m awfully sorry — Я мо́цна выбача́юся
awfully good of you — ве́льмі мі́ла з ва́шага бо́ку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нямі́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыносіць радасці; абрыдлы. Змарыліся хлопцы страшэнна, а голад пачаў дапякаць, што і вясна і ўвесь свет зрабіліся нямілымі.Маўр.Нямілая Цітку стала і работа ў лесе.Лобан.
2.узнач.наз.нямі́лы, ‑ага, м.; нямі́лая, ‑ай, ж. Чалавек, які не выклікае сімпатыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)