1. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме і краінах Старажытнага Усходу — тайныя рэлігійныя абрады ў гонар бажаства, у якіх маглі прымаць удзел толькі давераныя асобы.
2. Рэлігійная драма на біблейскія сюжэты ў сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе.
[Ад грэч. mystērion — таінства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР,
паняцце, якое аб’ядноўвае тэатр Грэцыі Старажытнай і краін Б. Усходу, што развіваўся пад яго ўплывам, і тэатр РымаСтаражытнага. У перыяд развіцця антычны тэатр (6 ст. да н.э. — 4—5 ст.н.э.) у Еўропе ўпершыню створана сапраўднае тэатр. мастацтва, узніклі першыя ўзоры пастаянных тэатр. збудаванняў (тэатр у Эпідаўры), тэатр. машын і дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Вопыт і традыцыі антычнага тэатра маюць моцны ўплыў на тэорыю і практыку еўрап.т-ра новага часу.
Да арт.Антычны тэатр. Старажытна-грэчаскі тэатр у Эпідаўры. Арх. Паліклет Малодшы. 350 — 330 да н. э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пало́мнік, ‑а, м.
1. Багамолец, які вандруе па так званых святых месцах. Вунь там, за какосавым гаем, руіны старажытнага храма. Месца лічыцца святым. Кожны год вясной сюды прыходзяць сотні тысяч людзей. Паломнікі.Б. Стральцоў.
2.перан. Удзельнік паломніцтва (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іераты́зм
(ад гр. hieratikos = абрадавы, свяшчэнны)
урачыстая застыласць і абстрактнасць адлюстравання постацей, характэрная галоўным чынам для мастацтва старажытнага свету і сярэдневякоўя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр.клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск.klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кату́рны, ‑аў; адз. катурн, ‑а, м.
Від абутку з высокай падэшвай, які надзяваўся трагічнымі акцёрамі старажытнага грэчаскага і рыжскага тэатраў для надання фігуры велічнасці. /уперан.ужыв.Па другі дзень пасля прэм’еры я ўжо хадзіў па калідорах гімназіі на катурнах славы.Рамановіч.
[Грэч. kóthornoi.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́ба1, ‑ы, ж.
Разм. Шасцярня малатарні. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала трыбай малатарні.Брыль.
тры́ба2, ‑ы, ж.
Гіст. Кожная з трох груп родаў, якія складалі патрыцыянскую абшчыну; кожная з трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных акруг Старажытнага Рыма.
[Лац. tribus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́Н-КАЛА́,
гарадзішча старажытнага горада Байлакана (за 15 км ад горада Байлаган) у Азербайджане. Горад пабудаваны на мяжы 5—6 стагоддзяў недалёка ад сутокаў Куры і Аракса як апорны пункт дзяржавы Сасанідаў на гандл. шляху з Закаўказзя на Блізкі Усход. Раскопкамі выяўлены рэшткі першапачатковай прамавугольнай крэпасці. Яе сцены даўжынёй 2,5 км змураваны з буйной сырцовай цэглы (пазней абкладзены абпаленай цэглай), у 11—13 стагоддзях захаваліся толькі ў паўднёва-ўсходняй частцы крэпасці (даўжынёй 1,5 км). Раскапаны рэшткі больш як 30 крапасных вежаў, багатых гарадскіх жытлаў, жылыя і рамесніцкія кварталы. У 1221 крэпасць разбурана мангольскім войскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Міхаіл Сямёнавіч) (н. 10.8. 1935, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1996). Скончыў БДУ (1957). З 1957 дырэктар школ у Дунілавіцкім і Кіраўскім р-нах, з 1965 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Працы па гісторыі Стараж. Грэцыі і рус.правасл. царквы. Адзін з аўтараў эксперым. падручніка для школ «Гісторыя старажытнага свету» (1998).
Тв.:
Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до н.э.Мн., 1975;
Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов, X в. — 1917 г.Мн., 1984;
Русская православная церковь, 1917—1945 гг.Мн., 1987.