Адрабля́ць, адробліваць ’адчараваць, зняць чары’ (Нас., Інстр. III) да рабіць (гл.). Семантыка няясная. Неверагодна бачыць тут сляды старажытнага семантычнага пераходу ’чары’ — ’дзеянне’ (варажыць ∼ ст.-грэч. (Ϝ) ἐργόν ’дзеянне’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)