1. Самы высокі пеўчы (жаночы або дзіцячы) голас. Каларатурнае сапрана. □ [Алеся] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай хору, мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана.Рамановіч.//Спявачка з такім голасам.
2. Самая высокая партыя ў хоры.
3. Высокія па рэгістру разнавіднасці музычных інструментаў.
[Іт. soprano.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́МАН ((Lehmann) Лотэ) (27.2.1888, г. Перлеберг, Германія — 26.8.1976),
нямецкая спявачка (лірыка-драм. сапрана). Вучылася ў Берлінскай вышэйшай школе музыкі. З 1910 салістка Гамбургскай, з 1914 — Венскай дзярж. опер. У 1924—38 у т-ры «Ковент-Гардэн» у Лондане. З 1930 выступала ў ЗША як оперная (у 1934—45 у т-ры «Метраполітэн-опера») і камерная спявачка. Адна з буйнейшых выканальніц гал. партый у операх Р.Вагнера («Золата Рэйна», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер») і Р.Штрауса («Арабела», прысвечана Л.; «Арыядна на Наксосе», «Жанчына без ценю», «Інтэрмецца», «Кавалер ружы»). З інш. партый: Ганна («Віндзорскія свавольніцы» О.Нікалаі), Леанора («Фідэліо» Л.Бетховена). З 1951 выкладала.
беларуская спявачка. Засл. арт. Беларусі (1963). З 1952 салістка Дзярж.нар. хору Беларусі. Выканальніца бел.нар. жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г.Аўдзеенка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сапра́нан.муз.
1. (голас) Soprán m -s, Sopránstimme f -, -n;
2. (спявачка) Soprán m -s, -e, Sopranístin f -, -nen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АНТО́НАВА (Валянціна Васілеўна) (н. 2.10.1932, Мінск),
бел.спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). З 1952 салістка Дзярж.нар. хору БССР (падгалосачнае сапрана), створаных пры хоры актэта і квартэта «Купалінка». У 1975—80 у фальклорна-харэагр. ансамблі «Харошкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сапра́на
(іт. soprano)
1) высокі жаночы голас, а таксама спявачка, якая мае такі голас;
2) самая высокая партыя ў хоры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАГЛА́НАВА (Роза Тажыбаеўна) (н. 1.1.1922, г. Казалінск Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),
казахская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1967). З 1949 салістка Казах, філармоніі, з 1960 — Казахканцэрта. Выканальніца нар. (казах., рус., узб., тат., манг., карэйскіх і інш.) і эстрадных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСПАРА́Н (Хачатран) Гаар Мікаэлаўна
(н. 14.12.1924, Каір),
армянская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1956). Герой Сац. Працы (1984). Муз. адукацыю атрымала ў Каіры. З 1948 у Арменіі, з 1949 салістка Арм.т-ра оперы і балета. З 1965 выкладае ў Ерэванскай кансерваторыі (праф. з 1977). Голас вял. дыяпазону, удумлівая, тонкая трактоўка маст. вобразаў спалучаюцца ў яе з віртуознай каларатурнай тэхнікай. Сярод партый у операх арм. кампазітараў: Ануш, Шушан («Ануш», «Давід-Бек» А.Тыграняна), Гаар («Гераіня» А.Сцепаняна; Дзярж. прэмія СССР 1951), Алімпія («Аршак II» Т.Чухаджана), у класічных — Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба), Віялета, Дэздэмона, Джыльда («Травіята», «Атэла», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Вядомая як камерная спявачка. Дзярж. прэмія Арменіі 1964.