сма́гнуць, -ну, -неш, -не; смаг, сма́гла; -ні; незак.

1. Мучыцца ад смагі, гарачыні.

С. без вады.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вусны, горла, рот: перасыхаць, сохнуць.

У горле смагне.

3. перан. Моцна хацець чаго-н.; прагнуць.

С. працы.

|| зак. вы́смагнуць, -ну, -неш, -не; вы́смаг, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.) і сасма́гнуць, -ну, -неш, -не; сасма́г, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вя́дзець ’вянуць, сохнуць’ (Шат.). Да слав. *vęd‑nǫti ’вянуць’ (гл. вя́нуць), але марфалогія слова застаецца няяснай. Параўн. укр. (з «прэфіксам» че‑) чевʼя́діти ’занепадаць, хварэць’, таксама чавʼя́діти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pine

I [paɪn]

n.

хво́я, сасна́ f.

II [paɪn]

v.

1) тужы́ць па кім

2) со́хнуць (ад тугі́, бо́лю, хваро́бы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Знемагаць, мучыцца ад смагі, гарачыні. Ён [Рыгор] трызніў, смаг, прасіў ён піць, А смерць ужо шаптала: — Табе не ўстаць, Табе не жыць. Бялевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перасыхаць, сохнуць (пра губы, горла, рот). Губы смагнуць. / у безас. ужыв. У горле смагла, але піць не хацелася. Гартны. // Сохнуць, перасыхаць ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца (пра траву і пад.). Далонь падставіў кожны ліст, Ды сціхла ўраз стыхія. І смаглі ўнізе на галлі Лісты зусім сухія. Кляўко.

3. перан. Прагнуць, моцна хацець чаго‑н. Разгінаючы дужыя рукі, Працавітыя людзі ў лясах Смаглі гэтага звону і груку, Сумавалі аб ім па начах. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uszehren

1.

vt мардава́ць, сушы́ць

2.

vi (s) i (sich) мардава́цца; ча́хнуць, со́хнуць; марне́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

languish

[ˈlæŋgwɪʃ]

v.i.

1) слабе́ць, млець; вя́нуць

2) со́хнуць, чэ́знуць; марне́ць

3) тужы́ць

She languished for home — Яна́ тужы́ла па до́ме

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Та́хнуць1 ’марнець’ (мёрск., Нар. ск.), ’трухлець, бутлець’ (полац., Нар. лекс.), сюды ж ста́хнуць, пата́хнуць. Укр. дыял. та́хнути ’павольна гаснуць; сохнуць; худнець’. Няясна; магчыма, да прасл. *tъch‑, асабліва ў значэнні ’трухлець, бутлець, гніць’, гл. тохнуць, тхло, тухлы, параўн., аднак, ча́хнуцьсохнуць, худнець; занепадаць’ (гл.), аналагічнае да та́ўрыць/ча́ўрыць ’чахнуць’. Меркаванне пра кантамінацыю пры ўтварэнні ўкраінскага слова (ЕСУМ, 5, 529) сумніўнае.

Та́хнуць2 ’ударыць’, ’уцячы, драпануць’, ’патраціць, зрасходаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. в.-луж. tachnyć ’даць аплявуху, пляснуць ладоняй’; відаць, аднакратны дзеяслоў ад та́хаць (гл.) гукапераймальнага паходжання, параўн. Шустар-Шэўц, 1495.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bzehren

1.

vt мардава́ць; знясі́льваць

2.

vi (s) со́хнуць, рабі́цца кво́лым

3.

(sich) му́чыцца, паку́таваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Кі́нуць ’кінуць, пакінуць, перастаць’ (ТСБМ, ТС, Бяльк.). Гл. кідаць. Кінуць на жме́нькі ’спосаб жніва ўручную, калі зжатае збожжа не вяжуць у снапы, а пакідаюць сохнуць у жменьках’ (Сцяшк.). Кінуць‑рынуць (пры сварцы) (Нар. лекс.). Гл. кінуць, рынуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́га, ‑і, ДМ разе, ж.

Струменьчык чаго‑н. вадкага на якой‑н. паверхні. Зацішак поля дыша варам. І гоніць з твару поту рагі, І сохнуць губы ад той смагі. Колас. Худы і высокі чалавек, ні аб чым не дагадваючыся, мыліў галаву, прыгнуўшыся к лаўцы. Мыльныя рагі цяклі ў яго з галавы па спіне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)