марша́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (гіст.).

1. Вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

2. У Беларусі ў 19 ст: выбраны з ліку шляхты кіраўнік губерні або павета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інкаса́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая займаецца прыёмам грошай ад арганізацый і ўстаноў для здачы іх у банк, а таксама машына, якая перавозіць такую асобу.

|| прым. інкаса́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інстру́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая інструктуе каго-, што-н.

І. фізкультуры.

І. па турызме.

|| ж. інстру́ктарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. інстру́ктарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агля́дчык, ‑а, м.

Службовая асоба, якая робіць агляд чаго‑н. з мэтай праверкі. Аглядчык вагонаў. Аглядчык засцерагальных лямпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЛАСЦЕ́ЛЬ,

службовая асоба ў Расіі ў 11—16 ст., якая кіравала воласцю ад імя князя і ажыццяўляла адм., фін. і суд. функцыі.

т. 3, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэвізо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.).

2. У асобных галінах чыгуначнай службы: тое, што і кантралёр. Р. руху. Дарожны р.

|| прым. рэвізо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛЯСНІ́ЧЫ,

1) загадчык лясніцтва. 2) У ВКЛ у 16—18 ст. службовая асоба, якая наглядала за велікакняжацкімі ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі. Падпарадкоўваўся лоўчаму.

т. 9, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

officeholder

[ˈɑ:fəs,hoʊldər]

n.

службо́вец -ўца m.; службо́вая асо́ба (на ўра́давай паса́дзе)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БУДАЎНІ́ЧЫ,

службовая асоба ў ВКЛ, якая наглядала за ўсімі грамадскімі будынкамі і збірала падаткі за будынкі. У вял. гарадах яго выбіралі з членаў магістрата.

т. 3, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цалава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

1. У Расіі 15—18 стст.: службовая асоба, абавязкамі якой былі збор падаткаў і выкананне некаторых судовых і паліцэйскіх функцый.

2. Прадавец віна ў шынку ці карчме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)