1. У Старажытнай Русі: паднявольная асоба, пазбаўленая асабістай свабоды.
2. У прыгоннай Расіі: прыгонны, залежны селянін, слуга.
3.перан. Пра чалавека, які рабалепствуе, падхалімнічае перад кім-н.; халуй.
|| ж.хало́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.
|| прым.хало́пскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лёкай ’лакей’ (Шат., Яруш., ТСБМ), ст.-бел.лекай (XVI ст.) запазычана са ст.-польск.lokaj ’слуга, апрануты ў ліўрэю’, якое з ням.Lakai ’слуга’ < ст. lakei, lakey ’той, хто пяшком суправаджае свайго пана’ (Булыка, Лекс. запазыч., 91; Слаўскі, 4, 326). Шатэрнік (146) беспадстаўна выводзіць польск. непасрэдна з франц.laquais ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грум
(англ. groom)
слуга, які суправаджае вярхом конніка, а таксама хлопчык-лакей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мечано́сец, ‑носца, м.
Гіст.
1. Член нямецкага рыцарскага ордэна, заснаванага ў 1202 г. для захопу Прыбалтыкі, гербам якога быў меч і крыж.
2. Сярэдневяковы воін, узброены мячом. //Слуга рыцара, які насіў за ім меч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паслуга́ч ’слуга’, ’саўдзельнік, памочнік у дрэннай справе’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас.), паслуга́ч і паслуга́чы ’хлопец, які памагае святару пры набажэнствах’ (КЭС, лаг.; астрав., Сл. ПЗБ). Польск.posługacz ’служыцель’, ’слуга’, ’прыбіральшчык’. Да паслужыць < служы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач са значэннем ’характарыстыка асобы па яе схільнасці да пэўнага дзеяння, з асуджэннем’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
waiting man
слуга́ -і́, прыслу́жнік -а m.; памага́ты -ага m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРЛЕКІ́Н (італьян. Arlecchino). традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слуга-прастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 ст. ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які актыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшая змена маскі арлекіна адбывалася па-за камедыяй дэль артэ. У 18 — пач. 19 ст. ў Францыі арлекін — вытанчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа нар.т-ра П’еро.