◊ wie gebéttet, so geschláfen — ≅ што пасе́еш, то́е і пажне́ш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пасці́лка ’посцілка’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.), ’прасціна’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Мат. Маг.), ’подсціл саломы для скаціны’ (Нас.). Да (па)слаць (па‑сцялю́) < прасл.po‑stьlati ’пасыпаць, рассяваць, раскідаць’. Семантычна блізкім да яго будзе лат.tilināt, talināt ’распрасціраць, пашырацца, быць раскладзеным’. Гл. таксама по́сцілка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасла́нне, ‑я, н.
1. Пісьмовы зварот да каго‑н.; пісьмо. Але стрымала мяне пошта дальняя, Мяжа-граніца, а перад усім Я не асмеліўся пасланне прывітальнае Слаць з асабістым клопатам сваім.Танк.І ўвесь наступны тыдзень Славік быў заняты тым, што пісаў Шашы пісьмы. Увогуле ён не любіў пісаць. А тут штодня сачыняў даўжэзныя пасланні.Шамякін.
2. Літаратурны твор у форме звароту да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасо́л ’чалавек, пасланы з якім-н. даручэннем, пасланец’, ’дыпламатычны прадстаўнік’ (ТСБМ, Федар. 6; КЭС, лаг., Нас.), ’сват’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Укр., рус.посол, ст.-рус., ц.-слав.посълъ, польск.poseł, н.-луж.posoł, чэш.posel, славац.posol. Да po‑ і sъlati > слаць (гл.). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ъ (po‑sъl‑ъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́ля ’сплецены з лазы памост (у ваўкаўні)’ (Маш.), сте́ля ’рад укладзеных снапоў у стажку’ (пруж., Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. укр.сте́ля ’столя’, дыял. ’падлога’, рус.стель ’столя’, чэш.дыял.steľ ’падсцілка’, славен.stélja ’тс’, харв.stȅlja ’напаўняльнік для сядла’. Да сцялю, слаць; гл. Фасмер, 3, 753; ЕСУМ, 5, 297; Бязлай, 3, 316.
г. слаць — пло́тно (то́лстым пласто́м, сло́ем) стлать;
г. рэ́заць — (больши́ми) ломтя́ми (куска́ми) ре́зать; см. грубы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шліна ’мыта; дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. СНЛ), ст.-бел.пошлина, рус.по́шлина, стараж.-рус.пошьлина ’старажытны звычай’, пошьлъ ’старажытны, спрадвечны, звычайны’, літаральна: чьто пошьло есть (Праабражэнскі, 2, 119). Параўн., аднак: взял мець со собою по нашей пошлине (Пісьмо Рыжскай рады XIII ст.), што, паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 368), значыла ’як мы паслалі, загадалі, па нашаму загаду’, якое трэба выводзіць з пасылаць, слаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць л у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус.наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
grass
[græs]1.
n.
1) трава́f.
2) луг -у m., сенажа́ць, па́ша f.
2.
v.t.
1) засява́ць траво́ю
2) кармі́ць траво́ю
3) слаць лён на траву́
3.
v.i.
1) зараста́ць траво́ю
2) па́сьвіцца на па́шы
•
- at grass
- go to grass
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)