гіменафо́р

(ад гр. hymen = плеўка, скурка + -фор)

паверхня пладовых цел грыбоў, на якой размешчаны гіменій.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плазмале́ма

(ад плазма + гр. lemma = абалонка, скурка)

мембрана, якая акружае пратаплазму раслінных і жывёльных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плюр

(фр. pelure = скурка плода)

тонкая празрыстая папера, пакрытая клеявым слоем, якая ўжываецца ў літаграфіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экзака́рпій

(ад экза- + гр. karpos = плод)

знешні слой каляплодніка раслін (напр. скурка ягады вінаграду); параўн. эндакарпій.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАРУ́СКІ МАЛІ́НАВЫ,

сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Антонаўка звычайная і Лаўфам. Раянаваны з 1991 па Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Пашыраны ўсюды.

Дрэва моцнарослае, з даволі густой круглаватай кронай. Плоданашэнне на 4—5-ы год пасля пасадкі, дае багатыя ўраджаі. Сорт зімаўстойлівы, успрыімлівы да паршы. Плады пляската-круглаватыя, крыху асіметрычныя, злёгку рабрыстыя, розных памераў (110—170 г). Скурка тонкая, гладкая, бліскучая, з невял. васковым налётам. Асноўная афарбоўка зялёная, покрыўная — размытая малінавая, часам паласатая. Мякаць плода зеленаватая, сакаўная, кісла-салодкая, пахучая. Пры захоўванні не трацяць смакавых якасцяў да сакавіка—красавіка.

З.​А.​Казлоўская.

Беларускі малінавы.

т. 2, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛА́ВА ПЕРАМО́ЖЦАМ,

раннявосеньскі сорт яблыні. Выведзены ў Мліеўскім НДІ садоўніцтва (Украіна) скрыжаваннем сартоў Папіраўка і Мекінтош. Уключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання ў вытв-сці ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Дрэва сярэднярослае, з кронай сярэдняй гушчыні, круглаватай формы. Сорт скараспелы, высокаўраджайны, няўстойлівы да грыбных хвароб, зімаўстойлівы. Пладаносіць на 4—5 год. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 120—140 г), ад круглаватай да канічнай формы. Скурка зеленавата-жоўтая з ярка-чырв. размытымі палосамі. Мякаць крэмава-белая, сакавітая, дробназярністая, кіславата-салодкая. Здымная спеласць у 1-й пал. вер., плады захоўваюцца каля месяца.

З.​А.​Казлоўская.

Слава пераможцам.

т. 14, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Schále f -, -n

1) шкарлупі́на; шалупі́нне, ску́рка

2) ку́бак

3) ша́ля (вагаў)

4) па́нцыр чарапа́хі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пле́ўка, ‑і, ДМ плеўцы; Р мн. плевак; ж.

1. Скурка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці. Цяпер сажалка пакрыта зялёнай плеўкай. Бядуля.

2. Перапонка. Пальцы задніх ног [у баброў] злучаны плеўкай, як у гусей. Маўр.

3. Тонкі пласт чаго‑н. Дождж закапаў часцей, хутка светлыя вадзяныя ніткі пацягнуліся ад хмары на зямлю, услалі яе тонкаю плеўкай туману. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупе́нік ’масляк’ (лід., Сцяшк. Сл.), шчуч., баранав. лупе́нікі, іўеў. лупі́ннік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да лупі́ць 1 (гл.). Матывацыя: у іх лёгка лупіцца скурка шапачкі. Параўн. таксама славац. łupinki ’апенькі сапраўдныя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыфтэры́я

(фр. diphtérie, ад гр. diphtherion = скурка, плеўка)

заразная хвароба, пераважна дзіцячая, з паражэннем зева, слізістых абалонак носа, гартані.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)