пагарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Гараваць некаторы час. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або чым.

Разм. Злёгку, час ад часу трэсці. Конь бяжыць. Пырхае і патрэсвае грываю. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́ц, ‑нца, м.

1. Рыба сямейства карпавых.

2. Абл. Сінеча (пра неба). Далёка ў сінец гарызонта забягалі шырокія папрыбіраныя палі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахра́йства, ‑а, н.

Учынкі шахрая; жульніцтва. [Курловіч] сам заўважыў за Дзялендзікам шахрайства. Нічога не скажаш, ёсць у яго такая спекулянцкая прывычка. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абхарашы́цца, ‑рашуся, ‑рошышся, ‑рошыцца; зак.

Агледзецца, прывесці сябе ў належны парадак. Якуш пазаціраў сляды, абхарашыўся сам і глыбей закапаўся ў сена. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́льцы, ‑аў; адз. няма.

Прылада ў выглядзе рамкі, на якую нацягваюць палатно пры вышыванні; пяльцы. Нацягнуўшы на більцы [палатно], Маргарыта вышывае дарожку. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блашчы́ца, ‑ы, ж.

Абл. Клоп. У пакоі пахла састаялаю духатою, сухою раструшчанаю вапнаю і блашчыцамі. Скрыган. Сядзіць, як блашчыца ў шчыліне. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панудзі́цца, ‑нуджу́ся, ‑ну́дзішся, ‑ну́дзіцца; зак.

Нудзіцца некаторы час. Прысядуць неяк квола на лаўцы чалавек колькі дзяўчат, каб панудзіцца, падзяліцца дзявочай журбой. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Адпрэгчы, распрэгчы ўсіх, многіх. [Пётр] шустра паадпрагаў коней, вывеў за вароты ў лясок і спутаў іх. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.

Лазіць некаторы час. Палазіць па гарах. □ Палазіў Якуш ля воза, выцягнуў рыдлёўку, узяў сякеру дый падаўся [у лес]. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)