кано́плі мн. бат. Hanf m -(e)s; Hánfsamen m -s, - (семя)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

крапи́вный бот. крапі́ўны;

крапи́вная лихора́дка мед. крапі́ўная ліхама́нка;

◊

крапи́вное се́мя ирон., уст. чо́ртава насе́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кано́плі, канапель; адз. няма.

1. Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семені — алей.

2. Семя гэтай расліны. Таўчы каноплі. □ — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею. Чорны.

•••

Як Піліп з канапель — раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль‑н., з’явіцца дзе‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sprout​2 [spraʊt] v. прараста́ць, расці́;

sprout seeds праро́шчваць се́мя

2. адпуска́ць;

sprout a beard адпуска́ць бараду́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

трохдо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з трох долей. Трохдольнае семя.

2. Які заключас у сабе тры рытмічныя долі. Трохдольны танец хота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскрыць (абалонку), каб дастаць семя; разлушчыць. А Віктар разлузаў гарбузік, укінуў зерне ў рот і зачаўкаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЧА́ННЕ,

традыцыйная бел. страва, дадатак да бліноў. Гатуецца як верашчака, са скварак з тукам (часам забельваецца смятанай), а таксама з льнянога ці канаплянага семя; з яец, раскалочаных з мукой і малаком ці вадой, з размятага тварагу з малаком ці смятанай. Вядома ўсюды.

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗААСПЕРМІ́Я (а... + заа... + грэч. sperma семя),

адсутнасць у сперме сперматазоідаў пры наяўнасці іх папярэдніх формаў (клетак сперматагенезу, прадуктаў сакрэцыі прастаты і семявых пузыркоў); адна з прычын бясплоддзя ў мужчын. Азааспермія могуць выклікаць прыроджаныя (генет.) парушэнні, таксічныя ўздзеянні радыеактыўных і хім. рэчываў, хваробы палавых органаў.

т. 1, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАПЛЯ́НЫ АЛЕ́Й,

алей, які атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі з канаплянага семя. Вадкасць жоўта-зялёнага колеру, шчыльн. 939 кг/м² (15 °C), т-ра застывання -27 °C. Высыхальны алей. Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці пакосту, лакаў і фарбаў, у некат. краінах як харч. прадукт.

т. 7, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПАГО́Н (ад грэч. karpos плод + gonos семя),

жаночы палавы орган чырв. водарасцей. Мае бутэлькападобную форму; складаецца з ніжняй (брушной) ч. і вузкай верхняй (трыхагіны). Пасля апладнення яйцаклеткі трыхагіна адмірае, а ў брушной ч. ўтвараюцца карпаспоры, якія могуць размяшчацца на канцах клетачных нітак, што вырастаюць з яйцаклеткі.

т. 8, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)