Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пасваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Сваволіць некаторы час. Пеця любіў пасваволіць, а часам і пакрыўдзіць каго-небудзь з аднагодкаў.Сіняўскі.Толькі бліснуць маланкі, Віхор Раскалыша Нарачы далі, Выплывае з глыбіняў вугор Пасваволіць на хвалі.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
swawolić
незак.
1.сваволіць;
2. дурэць, гарэзнічаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Бро́іцьсваволіць, забаўляцца свавольствам; дрэнна паступаць’ (Нас., Гарэц.). Укр.бро́їти ’тс’, польск.broić, чэш.brojiti ’неспакойна сябе весці, падбухторваць’. Слав.brojiti (у паўд. славян толькі ў значэнні ’лічыць’). Ітэратыўная форма да *briti (гл. брыць) і старое значэнне ’рэзаць’. Слаўскі, 1, 43; Брукнер, 41; Махэк₂, 68. Ст.-бел.броити ’бясчынстваваць, сваволіць’ Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мадрава́ць, драг.модро̂ва́тэ ’дурэць, сваволіць, забаўляцца’ (Нар. лекс.). Укр.мудрова́ти ’мудрыць, мудрагеліць’, польск.mądrować і г. д. Да мудрава́ць (гл.).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
буя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Скандаліць, бушаваць; сваволіць. Вечарам п’яны Сідор зноў буяніў у хаце, зноў прыйшлося Алене плакаць, а Насця ціхенька сядзела на печы і баялася абазвацца.Чорны.Вецер у клёнах буяніў са свістам, Падала лісце на каляіны.Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуры́цца, дуруся, дурышся, дурыцца; незак.
Разм. Дурэць, сваволіць; блазнаваць. — Не дурыся, шалапут, то дам капейку на цукеркі.Гартны.Пакінь дурыцца, Андрэй, — стаў строгім Пятро. — Не люблю такіх фокусаў.Шахавец.// Жартуючы, прыкідвацца. [Праменны:] Ты сапраўды пішаш гэту камедыю ці толькі дурышся?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лабане́ць ’сваволіць, балавацца’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ.lebenii ’віляць’, якое з’яўляецца семантычна тоесным да літ.vizginti; ад апошняга прыметнік vizgūs ’жвавы, свавольны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёудзіцца ’ўладжвацца, уладкоўвацца’ (Мядзв.). Няяснае слова. Да рус.ёлзать ’неспакойна сядзець’? Ці з балтыйскай (параўн. літ.jáudytis ’сваволіць’, лат.jaudît ’рухаць, варушыць’)?